Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+852 выпадкі COVID-19, агулам 44 255. 243 памерлі. Бабарыка просіць ЦВК зьняць Лукашэнку з рэгістрацыі. Вынікі 2 чэрвеня


Сяргей Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 2 чэрвеня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 2 чэрвеня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. У Беларусі агулам 44 255 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, 243 памерлі. Гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 852 выпадкаў і прызналі яшчэ 3 сьмерці.
  • У Кіраўскім раёне на Магілёўшчыне ўвялі масачны рэжым, выезд абмежаваны. Адмысловае распараджэньне выдаў мясцовы райвыканкам «у сувязі з эпідэмічным становішчам і дзеля мінімізацыі рызыкі распаўсюджваньня на тэрыторыі раёну інфэкцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19».
  • Цяпер ня трэба чакаць двух адмоўных тэстаў, каб пацыента з каранавірусам выпісалі са шпіталя. Хворых зь лёгкай формай выпісваюць праз 14 дзён з адным адмоўным тэстам. Калі тэст станоўчы, бальнічны закрываюць на 21-ы дзень. Мінздароўя апублікавала тлумачэньні да загаду № 557 ад 21 траўня.

А таксама — пра выбары ў Беларусі

  • У кватэрах затрыманых у «справе Ціханоўскага» прайшлі ператрусы.
  • Эўразьвяз патрабуе вызваліць Ціханоўскага і Статкевіча. «Апошнія падзеі ў Беларусі ўзьнялі сур’ёзныя пытаньні адносна павагі ўладамі правоў чалавека і асноўных свабодаў сваіх грамадзянаў», — заявіў у інтэрвію Радыё Свабода Пэтэр Стана, прэс-сакратар кіраўніка зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Жазэпа Барэля.
  • У Гомлі працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі падтрымкі блогера Сяргея Ціханоўскага. Акцыя прайшла 7 траўня. Некаторых удзельнікаў пасадзілі на 15 і нават 30 сутак — як Юрыя Ўласава. Астатніх караюць штрафамі.
  • «Хочам прапанаваць усім прэтэндэнтам аб’яднацца». Прадстаўнік штабу Ціханоўскай расказаў пра далейшы плян дзеяньняў.
  • Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына адказала гарадзенскім праваабаронцам на іх зварот наконт дыскрымінацыі беларускай мовы. Яна лічыць, што законна ня мае абавязку весьці рубрыку і на беларускай мове, якая зьяўляецца адной зь дзьвюх дзяржаўных моваў. Гарадзенскія праваабаронцы назвалі такі адказ пацьверджаньнем дыскрымінацыі дзяржаўнай беларускай мовы ЦВК, а пазыцыю яе старшыні — цынічнай і абразьлівай у дачыненьні да карэннай тытульнай нацыі дзяржавы.
  • Апэратара, які здымаў Сяргея Ціханоўскага, з Акрэсьціна перавялі на «Валадарку», ён трымае галадоўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG