Урад Украіны 1 ліпеня ўхваліў праект закону, які ўводзіць штраф за ненашэньне масак. Адпаведныя зьмены прапануецца ўнесьці ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях Украіны.
Па словах Кірыла Машэкі, яшчэ ўчора ён нічога ня ведаў пра магчымую выпіску з 10-й клінічнай лякарні Менску.
Вярхоўная камісарка Арганізацыі абʼяднаных нацый Мішэль Бачэлет заявіла, што пандэмія COVID-19 выявіла няроўнасьць і пагоршыла сытуацыю з правамі чалавека ў многіх краінах.
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
«Яго тры тыдні лячылі ад каранавірусу ў розных шпіталях. Але прычынай сьмерці напісалі анкалёгію. Я не пагадзіўся з гэтым», — сказаў Свабодзе Яўген. Ён упэўнены: каб не каранавірус — бацька быў бы жывы.
Рада Эўрапейскага Зьвязу назвала 14 краін, зь якімі рэкамэндавана адкрыць межы з 1 ліпеня. З краін былога СССР у сьпіс увайшла Грузія.
САЗ раіць мыць рукі пасьля наведваньня месцаў, дзе можна дакрануцца да розных паверхняў і рэчаў. Празь іх каранавірус можа перадавацца. А ці праўда, што COVID-19 можа перадавацца праз абутак?
Афіцыйнай статыстыцы выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, яна зьдзіўляе людзей, знаёмых з законамі матэматыкі.
Іранскія ўлады паведамілі 29 чэрвеня, што за апошнія 24 гадзіны ад каранавіруснай інфэкцыі памерлі 162 чалавекі.
У ЗША, Індыі і шэрагу іншых краін расьце колькасьць выпадкаў заражэньня каранавірусам, у сувязі з чым улады аднаўляюць абмежавальныя захады, каб стрымаць распаўсюд вірусу.
У другой палове чэрвеня афіцыйная статыстыка пачала часам паказваць спад колькасьці «актыўных выпадкаў» (за кошт вялікай колькасьці выпісаных) і меншую колькасьць новых выяўленых выпадкаў на дзень.
Скончылася актыўная фаза, але ў выпадку неабходнасьці заўсёды можам сабрацца, кажуць ініцыятары кампаніі.
Месяц таму выяўлялі ня больш за 127 тысяч новых выпадкаў за дзень, два месяцы таму — максымум 102 тысячы.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 28 чэрвеня новую афіцыйную статыстыку пашырэньня COVID-19.
Уладзімір Пуцін у этэры тэлеканалу «Россия 1» расказаў, што здае тэсты на каранавірус кожныя тры-чатыры дні, усе яны пакуль даюць адмоўны вынік.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 27 чэрвеня новую афіцыйную статыстыку пашырэньня COVID-19.
Што пішуць у даведках пра сьмерць, каб не фігураваў каранавірус? Што адбываецца, калі пацыентаў выпісваюць пасьля 21 дня лячэньня дадому, як прадугледжана новым загадам Міністэрства аховы здароўя? Чаму не назіраецца спаду пандэміі?
Чарнагорыя празь месяц пасьля таго, як улады абвясьцілі краіну свабоднай ад каранавірусу, зноў уводзіць карантынныя захады.
Жыхары Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы сьцьвярджаюць, што пацярпелі ад няякаснай вады, і дасылаюць фота, на якіх відаць раздражненьні на скуры.
Паведамляюць пра 20 385 тэстаў на дзень, зь іх станоўчыя 1,62% — рэкордна нізкі адсотак за ўвесь час.
Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) засьцерагла, што ў Эўропе пачаўся рост новых выпадкаў захворваньня на каранавірус.
Больш за 500 вядомых палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў, ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі і лідэраў праваабарончых арганізацый падпісалі адкрыты ліст.
Спачатку беларускія апэратары плянавалі аднавіць туры ў Чарнагорыю ад 16 чэрвеня, затым ад 1 ліпеня. Новая меркаваная дата — 10 ліпеня.
Доля станоўчых тэстаў сярод усіх тэстаў за дзень рэкордна нізкая за ўвесь час.
Цэлы шэраг брытанскіх мэдычных экспэртаў папярэджвае аб рызыцы другой хвалі пашырэньня каранавірусу SARS-CoV-2.
У Менску ад каранавірусу памёр 39-гадовы падпалкоўнік Аляксей Смародзін. Ён выкладаў на катэдры тылавога забесьпячэньня Вайсковай акадэміі. Сьмерць наступіла 22 чэрвеня пасьля двух месяцаў у бальніцы.
Увесь травень і пачатак чэрвеня штодня давалі практычна аднолькавую статыстыку: плюс восем-дзевяць сотняў новых выпадкаў, 4–6 прызнаных сьмерцяў за содні.
З таго часу, як каранаваірус стаў пагрозай, многія з нас займаюцца прыборкай дому, распырскваючы ачышчальныя сродкі і праціраючы амаль усе паверхні, асабліва дзьвярныя ручкі і краны, піша амэрыканская The New York Times.
«Плян А: ня зьяўляйцеся ў месцах збору людзей. Плян Б: калі вы зьявіліся, насіце маску».
Аляксандар Лукашэнка раіў не насіць маску на вуліцы.
50-гадовая мэдсястра Сьвятлана Зарубская з 16-тысячнага райцэнтру Клімавічы, што на ўсходзе Магілёўшчыны, стала чарговай ахвярай каранавірусу.
Ва Ўкраіне пачаліся эпідэміялягічныя дасьледаваньні гібелі лекараў, якія працавалі з хворымі на COVID-19.
Лукашэнка: «У выніку гэтай пандэміі яны нас возьмуць уначы ціха і ніхто не заўважыць».
Першыя дасьледаваньні людзей, якія перахварэлі на COVID-19 у самым пачатку эпідэміі, паказваюць даволі трывожныя вынікі — антыцелы да вірусу прысутнічаюць у арганізме чалавека нядоўга.
Лукашэнка пра каранавірус: «Самае страшнае, каб пад гэты шумок нас не прыбралі».
Падчас наведваньня Сьветлагорску 21 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка ў размове зь мясцовымі жыхарамі заклікаў іх «ні ў якім разе не сядзець на канапе» і «дыхаць», каб не было атрафіі лёгкіх і не атакаваў каранавірус.
Сусьветная арганізацыя здароўя паведаміла пра найбольшы за суткі прырост інфікаваных каранавірусам — больш за 183 тысяч.
У Браслаўскім раёне, паводле зьвестак на 17 чэрвеня, ужо 89 выпадкаў COVID-19, паведамляе «Браслаўская звязда». З 25 траўня колькасьць выпадкаў захворваньня вырасла больш чым утрая.
На пытаньне аб нізкіх заробках мэдыкаў Качанава адказала: «Калі вы ішлі ў мэдычны ўнівэрсытэт, вы ведалі пра заробкі». Мэдыкі не ацанілі.
Гішпанія зноў адкрыла свае межы для эўрапейскіх турыстаў на фоне паслабленьня карантынных мер на кантынэнце, уведзеных для барацьбы з каранавірусам.
Днём раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра пацьверджаныя 57 936 выпадкаў COVID-19 (плюс 603 за дзень). Ад каранавірусу ў Беларусі прызналі сьмерць 343 чалавек (плюс 6 за дзень), выпісалі здаровымі 36 749 чалавек.
У Літве толькі тры новыя выпадкі, у Польшчы 311, ва Ўкраіне 735, у Расеі 7728.
У Беларусі жывуць 39 відаў камароў. Актыўны лад жыцьця яны вядуць з траўня па верасень. Ці праўда, што праз укусы камароў можа перадавацца каранавірус COVID-19?
Паводле афіцыйнага паведамленьня Міністэрства здароўя, у Беларусі вядомыя 57936 выпадкаў захворваньня на каранавірус.
Днём раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра пацьверджаныя 56 657 выпадкаў COVID-19 (плюс 625 за дзень).
Паводле дадзеных на 19 чэрвеня, за содні ў Расеі афіцыйна зарэгістравалі яшчэ 7 972 новыя выпадкі COVID-19, паведамляе апэратыўны штаб. Агульная колькасьць тых, хто заразіўся з пачатку пандэміі, перавысіла ў гэтай краіне 569 тысяч.
Новае дасьледаваньне паказвае, што змываньне ўнітазу можа генэраваць воблака аэразольных кропель, якое ўздымаецца амаль на мэтар. Пра гэта піша амэрыканская The New York Times.
Сьцьвярджаецца, што зрабілі рэкордныя 21 500 тэстаў за дзень, і яны далі рэкордна нізкі адсотак станоўчых вынікаў: 2,91%.
Наймацнейшы сродак чалавечага арганізму для барацьбы з захворваньнямі — антыцелы — лекары спрабуюць вырасьціць у прабірцы, каб потым выкарыстоўваць яго для лячэньня COVID-19.
Загрузіць яшчэ