У адным зь відэаролікаў, апублікаваных на Youtube, відаць, як на падлозе моргу ляжаць чорныя мяшкі. Аўтар роліка адзначае, што «трупы паўсюль», «прыходзіцца хадзіць па галовах» і «можна ўпасьці». У рэгіянальным Міністэрстве аховы здароўя пацьвердзілі сапраўднасьць відэароліка.