Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя выдала мэтадычныя рэкамэндацыі па барацьбе з COVID-19. Можна не выконваць у турмах, школах, КДБ 


Праз рост выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі Міністэрства аховы здароўя зацьвердзіла мэтадычныя рэкамэндацыі для прафіляктыкі захворваньня ў кампаніях і на прадпрыемствах.

Міністэрства раіць выконваць наступныя патрабаваньні:

  • Зыходячы з магчымасьцяў, арганізаваць дыстанцыйную працу або гнуткі графік. У першую чаргу гэта тычыцца супрацоўнікаў, якія трапляюць у групы рызыкі па COVID-19
  • Адмовіцца ад масавых мерапрыемстваў з колькасьцю ўдзельнікаў больш за 5 чалавек (сходы, камісіі, выставы, сэмінары, канфэрэнцыі і г.д.). Выкарыстоўваць фарматы відэа- і тэлеканфэрэнцый
  • Арганізаваць працу кур’ерскай службы бескантактным спосабам
  • Спыніць ці скараціць нетэрміновыя камандзіроўкі работнікаў
  • Абмежаваць наведваньне арганізацыі староньнімі асобамі, за выключэньнем тых, хто выконвае бягучыя работы (абслугоўваньне абсталяваньня)
  • Вазіць работнікаў на працу і дадому транспартам арганізацыі. Падчас паездкі захоўваць дыстанцыю пры рассаджваньні, уключаць вэнтыляцыю ў салёне, дэзынфікаваць паверхні пасьля кожнага рэйсу
  • Сачыць за вэнтыляцыяй офіса, рэгулярна праветрываць памяшканьні. У месцах агульнага карыстаньня мэтазгодна ўсталяваць прылады для абеззаражваньня паветра.
  • Выкарыстоўваць бескантактныя прылады, каб адчыняць дзьверы, выключаць-уключаць сьвятло, кіраваць працай сантэхнікі.
  • Мець дастатковы запас сродкаў дэзынфэкцыі і антысэптыкаў
  • Кантраляваць стан здароўя работнікаў перад пачаткам працоўнай зьмены (сымптомы рэсьпіраторнай інфэкцыі, тэмпэратура і г.д.).
  • Забясьпечыць умовы для захаваньня гігіены рук супрацоўнікамі: каля ўваходу і ў кабінэтах дазатары з антысэптыкам, ёмістасьці з мылам каля рукамыйнікаў.
  • Забясьпечыць супрацоўнікаў неабходным запасам масак і пальчатак.
  • Апрацоўваць мабільныя тэлефоны пасьля кожнага наведваньня грамадзкіх месцаў, транспарту і пасьля заканчэньня працоўнага дня.

Міністэрства аховы здароўя ўдакладняе, што гэтыя рэкамэндацыі не распаўсюджваюцца на наступныя арганізацыі, якія маюць сваю спэцыфіку:

  • Папраўчыя ўстановы
  • Вайсковыя часткі, навучальныя ўстановы і арганізацыі Ўзброеных сіл
  • Падразьдзяленьні Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэту дзяржаўнай бясьпекі
  • Арганізацыі аховы здароўя
  • Установы адукацыі, а таксама сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG