Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына дэпартавала болей за 300 афганскіх мігрантаў


Сырыйскія і афганскія мігранты ў Турэччыне, архіўнае фота
Сырыйскія і афганскія мігранты ў Турэччыне, архіўнае фота

Людзей вярнулі ў Афганістан, дзе пры ўладзе знаходзяцца талібы.

Больш за 300 афганскіх уцекачоў дэпартавалі з Турэччыны і вярнулі ў Афганістан, перадае Радыё Фарда.

У нядзелю Міністэрства ў справах уцекачоў і рэпатрыяцыі Афганістану паведаміла, што 325 афганскіх мігрантаў былі дэпартаваныя са Стамбула ў пятніцу і суботу, 18 і 19 кастрычніка, і вернутыя ў Афганістан паветраным шляхам.

Некаторыя з афганцаў былі з дакумэнтамі, а некаторыя без дакумэнтаў, гаворыцца ў паведамленьні.

У апошнія месяцы Турэччына актывізавала дэпартацыю мігрантаў без дакумэнтаў.

Ёсьць інфармацыя, што турэцкая паліцыя ў верасьні пасьля арыштаў перавяла каля 600 афганскіх мігрантаў у цэнтры дэпартацыі ў Стамбуле.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG