Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта наўмыснае разьвязваньне грамадзянскай вайны». Мэдыкі выступілі са зваротам да ўладаў


Ілюстрацыйнае фота. Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у Малінаўцы 12 жніўня
Ілюстрацыйнае фота. Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у Малінаўцы 12 жніўня

Беларуская незалежная супольнасьць мэдыкаў 16 кастрычніка выступіла з заявай у сувязі з паведамленьнем МУС пра гатоўнасьць прымяняць баявую зброю, ужываньнем спэцсродкаў супраць пажылых людзей, парушэньнем правоў і свабодаў грамадзян з абмежаванымі магчымасьцямі, якія мірна выказвалі свой пратэст, і агульнай эскаляцыяй гвалту ў Беларусі.

«Беспрэцэдэнтны гвалт у дачыненьні да мірных грамадзян — пэнсіянэраў, студэнтаў, нашых калегаў, пацыентаў — недапушчальны! Тое, што цяпер адбываецца ў краіне, мяжуе з бясчынствам і можа расцэньвацца як генацыд нашага народа і наўмыснае разьвязваньне грамадзянскай вайны з боку дзейнай улады», — гаворыцца ў заяве.

У ёй мэдыкі абураюцца сёньняшняй заявай Міністэрства ўнутраных спраў аб магчымасьці прымяненьня баявой зброі супраць людзей, а таксама патрабуюць:

  1. Не дапусьціць выкарыстаньня баявой зброі супраць людзей, якія выказваюць свой, гарантаваны канстытуцыяй, грамадзянскі пратэст, і спыніць любыя праявы фізычнага гвалту над мірнымі грамадзянамі.
  2. Вызваліць палітвязьняў і ўсіх затрыманых за ўдзел у мірных дэманстрацыях пратэсту.
  3. Неадкладна наладзіць дыялёг з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.
  4. Прызнаць вынікі выбараў 9 жніўня несапраўднымі і ініцыяваць адстаўку нелегітымнага ўраду.
  5. Правесьці паўторныя выбары ў адпаведнасьці з усімі міжнароднымі стандартамі, пры ўмове адстаўкі дзейных чальцоў ЦВК.
  6. Расьсьледаваць усе факты гвалту і катаваньняў у дачыненьні да пратэстоўцаў, прыцягнуць вінаватых да крымінальнай адказнасьці.

«У выпадку эскаляцыі гвалту і адсутнасьці дыялёгу паміж народам і ўладай, мэдыцынская супольнасьць будзе прымаць меры, адэкватныя сытуацыі», — гаворыцца ў заяве.

Якія менавіта меры, мэдыкі не ўдакладняюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG