Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з пандэміяй каранавірусу ў Менску спынілі плянавую шпіталізацыю


У шпіталі падчас пандэміі. Архіўнае фота.
У шпіталі падчас пандэміі. Архіўнае фота.

Галоўным дактарам менскіх паліклінік накіравалі ліст аб спыненьні плянавай шпіталізацыі ў гарадзкія ўстановы аховы здароўя.

«Ад 28 кастрычніка спыняецца плянавая шпіталізацыя пацыентаў у гарадзкія клінічныя лякарні. Загад камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму аб спыненьні плянавай шпіталізацыі будзе накіраваны ва ўстановы 28 кастрычніка», — гаворыцца ў лісьце.

Пазьней першы намесьнік старшыні згаданага камітэту Дзьмітры Чараднічэнка пацьвердзіў, што ў Менску часткова прыпыняецца ажыцьцяўленьне плянавай мэдыцынскай дапамогі з прычыны эпідэмічнай сытуацыі з каранавірусам.

Другая хваля пандэміі плаўна-нарастальная

«Вядома, мы чакалі другую хвалю — яна плаўна-нарастальная. У ліпені, жніўні і верасьні назіраліся спарадычныя выпадкі захворваньня COVID-19. Мы адмыслова не разьбіралі ў шпіталях канструктыўныя прыстасаваньні — шлюзы, перакрыцьці і г. д. Цяпер усе аддзяленьні гатовыя і далей працаваць як «ковідныя».

Паводле яго, у Менску 2 тысячы ложкаў, ёсьць больш за 100 апаратаў ШВЛ у рэанімацыях. У мэдыкаў ёсьць плян дзеяньняў для любога сцэнару і разьвіцьця падзеяў — клінічныя пратаколы, рэкамэндацыі і г. д.

Згодна са статыстыкай Міністэрства аховы здароўя, колькасьць інфікаваных інфэкцыяй COVID-19 дасягнула ўзроўню першай хвалі, перавысіўшы 900 выпадкаў за дзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG