Газэта «Народная воля» паведаміла, што дэпутат палаты прадстаўнікоў, былы намесьнік міністра замежных справаў Валер Варанецкі захварэў на каранавірус.
У кароткім камэнтары для НВ ён сказаў: „Насамрэч у палаце прадстаўнікоў шмат хто хварэе. Відаць, Боская кара... Яно так у жыцьці і здараецца. Практычна ўся камісія аховы здароўя захварэла, шмат дэпутатаў ад гораду Менску таксама зь вірусам. Ну і я пакуль на бальнічным“.
Раней паведамлялі, што захварэў на каранавірус старшыня міжнароднай камісіі палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, у мінулым калега Варанецкага ў дыпляматычнай службе.