11 лістапада 2020 — Раман Бандарэнка на «плошчы Перамен» быў выкрадзены і пабіты невядомымі людзьмі, якія зразалі там бел-чырвона-белыя стужкі. У шпіталь Раман быў завезены з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі і назаўтра памёр.
310 гадоў таму, у 1714-м, у гэты дзень нарадзіўся Марцін Матушэвіч, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, пісьменьнік, аўтар «Дыярыюша майго жыцьця».
Дзень у гісторыі
1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Польшчы.
1918 — скончылася Першая сусьветная вайна.
1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу.
1975 — Ангола атрымала незалежнасьць ад Партугаліі.
1992 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя зносіны з Ватыканам.
1999 — з Аршанскай калёніі выйшаў на свабоду двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Старавойтаў.
2004 — Літва першай з краінаў Эўразьвязу ратыфікавала статутную дамову ЭЗ.
У гэты дзень нарадзіліся
1714 — Марцін Матушэвіч, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, пісьменьнік, аўтар «Дыярыюша майго жыцьця».
1821 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік, продкі якога паходзяць зь Беларусі.
1875 — Альбэрт Паўловiч, паэт-гумарыст, драматург.
1903 — Аляксандар Ільінскі, беларускі актор, народны артыст Беларусі.
1909 — Георгі Заборскі, беларускі архітэктар, аўтар будынкаў музэю Якуба Коласа і зруйнаванага нядаўна музэю Вялікай Айчыннай вайны.
1928 — Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца, удзельнік падпольнага беларускага супраціву.
1929 — Леанід Сушчэня, беларускі вучоны заоляг і біёляг.
1955 —Галіна Тычка, літаратуразнаўца, прафэсарка.
У памяці
1855 — Сёрэн К’еркегор, дацкі філёзаф і тэоляг, родапачынальнік экзыстэнцыялізму.
1975 — Пётра Савачкін, беларускі гісторык.
1999 — Ангеліна Бароўка, дзяячка беларускага супраціву, нявольніца ГУЛАГу.
2004 — Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі.