Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя актуалізавала пералік краін, прыежджыя зь якіх павінны праходзіць карантын з прычыны COVID-19


Міністэрства здароўя актуалізавала «Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфэкцыі COVID-19».

Як паведамляе міністэрства, пералік улічвае эпідэміялягічныя рызыкі, якія фармуюцца ў іншых краінах, у тым ліку ўзровень і дынаміку захворваньня, а таксама меры, якія прымаюцца ў краінах да наведнікаў зь Беларусі. Асобы, якія прыбылі з гэтых краін, абавязаныя заставацца ў самаізаляцыі на працягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцьця ў Беларусь.

У пералік з заўтрашняга дня ўключаныя 28 краін, раней выключаных зь яго:

  • Францыя
  • Бэльгія
  • Люксэмбург
  • Малдова
  • Злучаныя Штаты Амэрыкі
  • Лібан
  • Нідэрлянды
  • Ісьляндыя
  • Чэхія
  • Вялікая Брытанія
  • Румынія
  • Паўночная Македонія
  • Ірляндыя
  • Партугалія
  • Славенія
  • Славаччына
  • Туніс
  • Харватыя
  • Босьнія і Герцагавіна
  • Швайцарыя
  • Польшча
  • Літва
  • Швэцыя
  • Данія
  • Ліхтэнштэйн
  • Мальта
  • Баўгарыя
  • Канада
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG