У Беларусі на 25 кастрычніка зарэгістраваныя 92 тысячы 823 станоўчыя тэсты на COVID-19, паведамілі ў Міністэрстве здароўя.
Прырост за апошнія суткі склаў 845 выпадкаў супраць 811 за папярэднія.
За ўвесь час распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 957 пацыенты. За апошнія суткі — 4 чалавекі.
У Міністэрстве аховы здароўя таксама паведамілі, што ад пачатку пандэміі ачунялі і выпісаныя 83 тысячы 237 пацыентаў, у якіх быў пацьверджаны дыягназ COVID-19. Прырост за суткі склаў 567 чалавекі.
Усяго праведзена 2 мільёны 372 тысяч 445 тэстаў.