Супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі выйшлі перад шпітальным корпусам з плякатамі ў падтрымку затрыманых 27 кастрычніка калег.
Акрамя таго, блізу паўсотні чалавек прыйшлі падтрымаць мэдыкаў да будынку Маскоўскага РУУС, паведамляе Tut.by. Тут калегі, родныя, жыхары раёну.
Перамовы ў вызваленьні падначаленых з праваахоўнікамі вядзе кіраўніца РНПЦ «Кардыялёгія» Натальля Міцькоўская. Двух затрыманых у выніку адпусьцілі, склаўшы пратаколы за ўдзел у недазволенай акцыі: загадчыка рэнтгенаапэрацыйнай Алега Паланецкага і кардыёхірурга Ўладзімера Андрушчука. З упраўленьня міліцыі яны ад’ехалі на працу.
Яшчэ дзевяць лекараў па-ранейшаму знаходзяцца ў міліцыі.
Тым часам ужо больш за 2500 беларускіх мэдыкаў падпісалі адкрыты ліст за новыя выбары і супраць гвалту.