Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў 13 траўня, што калі Паўночная Карэя пагодзіцца цалкам адмовіцца ад праграмы стварэньня ядзернай зброі, то ЗША дазволяць амэрыканскаму прыватнаму сэктару рабіць інвэстыцыі ў паўночнакарэйскую эканоміку.
Канцэрн «Беллеспаперапрам» спыніў дамову з кітайскай карпарацыяй «Сюань Юань», якая з 2012 году будавала ў Добрушы завод па вытворчасьці кардону, але гэтак і не здала яго ў эксплюатацыю.
У беларускай сталіцы каля 800 тысяч ровараў. А раварыстаў яшчэ больш, бо адным роварам у некаторых сем’ях карыстаюцца некалькі чалавек.
Кіроўная Лібэральная партыя Аўстраліі абвясьціла, што за пакупкі на суму больш за 10 000 аўстралійскіх даляраў (7 500 даляраў ЗША) наяўнымі грашыма плаціць будзе нельга.
Паводле Нацыянальнага банку, у студзені — красавіку насельніцтва Беларусі прадала наяўнай і безнаяўнай валюты на 2,864 мільярда даляраў, а набыла на 2,413 мільярда даляраў.
Ад 12 траўня ў Беларусі зноў даражэе паліва і зноў на адну капейку.
У Таджыкістане недаядаюць 2 млн чалавек — 30% насельніцтва. Асабліва востра праблема стаіць у сельскай мясцовасьці: там лекары рэгулярна назіраюць у дзяцей недахоп вагі і росту праз тое, што яны ядуць толькі хлеб і гародніну і не ядуць мяса.
«Павышэньне мабільнасьці супрацоўнікаў кіналягічных службаў дазволіць з большай эфэктыўнасьцю ажыцьцяўляць мытны кантроль, асабліва ў частцы перамяшчэньня забароненых тавараў».
Алег Дзерыпаска вярнуў тры прыватныя самалёты, якія знаходзіліся ў яго ў лізінгу. Пра гэта паведамляе Reuters.
Начальніка Галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Андрэя Дамарацкага затрымалі праз падазрэньне ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.
Палітычныя ахвяраваньні, сямейныя сувязі з расейскім мільярдэрам, які знаходзяцца пад санкцыямі ЗША, і раптоўнае ўварваньне ў сьвет відэагульняў — вось некалькі прычын, чаму апошнія месяцы нью-ёркская інвэстыцыйная фірма Columbus Nova апынулася ў поле зроку амэрыканскіх СМІ.
10 траўня стала вядома, што старшыні незалежнага прафсаюзу Генадзю Фядынічу і бухгальтару прафсаюзу Ігару Комліку выстаўленыя абвінавачаньні ва «ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». Генадзь Фядыніч адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды, якія тычацца гэтай крымінальнай справы.
У красавіку Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,3%. За тры месяцы 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,8%.
«Пралітая кроў, як сымбаль гераічнага подзьвігу бацькоў і дзядоў, павінна паказаць уладзе, што ашуканыя ёю людзі ў сваёй барацьбе пойдуць да канца, да апошняга квадратнага мэтра».
Дональд Трамп заявіў аб выхадзе ЗША з ядзернага пагадненьня з Іранам. Што гэта за пагадненьне і што цяпер вакол яго адбываецца?
Польскае ўпраўленьне абароны канкурэнцыі і спажыўцоў (UOKiK) пачало справу супраць расейскай кампаніі «Газпром» і яшчэ пяці замежных кампаніяў, адказных за фінансаваньне газаправоду «Паўночны паток — 2».
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця чакае, што беларуская эканоміка ў 2018 годзе вырасьце на 3%. Гэта ніжэй, чым у Польшчы і балтыйскіх краінах.
Цэны на нафту падняліся да самых высокіх за тры гады ўзроўняў пасьля рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа выйсьці зь «ядзернай» угоды з Іранам і зноў увесьці супраць яго санкцыі.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску расьсьледуе крымінальную справу аб камэрцыйным шпіянажы супраць «Белмытсэрвісу». Службовых асобаў кампаній-канкурэнтаў абвінавачваюць у несанкцыяваным доступе і капіяваньні інфармацыі з базы дадзеных дзяржаўнага прадпрыемства.
Калі да ЗША не далучацца іншыя буйныя імпарцёры, у тым ліку краіны ЭЗ, Вашынгтон, верагодна, ня зможа нанесьці сапраўды адчувальны ўдар.
Упраўленьне «Россельхознадзора» па Бранскай і Смаленскай абласьцях забараніла ўвоз праз пункт пропуску «Красная Горка» трох партый мяса-малочнай прадукцыі агульнай вагой 43 тоны.
Нямецкі канцэрн Adidas выпусьціў калекцыю спартовага адзеньня, прысьвечаную СССР. Міністэрства замежных спраў Літвы назвала гэта «імпэрыялістычнай настальгіяй», а ва Ўкраіне кампанію папярэдзілі пра адказнасьць за продаж спартовага адзеньня з выявай герба СССР.
На сайце «Вконтакте» суполкі «Транспарт Беларусі» зьявіліся паведамленьні пра тое, што для маршрутак міжгародніх і міжабласных зносін адмененыя конкурсы.
Сёлета споўніцца 13 год абяцаньню «па пяцьсот», якое стала інтэрнэт-мэмам: Аляксандар Лукашэнка шмат разоў казаў, што сярэдні заробак у Беларусі мае дасягнуць 500 даляраў. Эканамісты тлумачаць, як гэта зрабіць і чаму пяцьсот — такая «зачараваная» лічба.
800 рабочых і спэцыялістаў Гомельскага радыёзаводу істотна страцяць у заробках.
Беларусь апынулася паміж Кіргізстанам і Ўзбэкістанам у рэйтынгу «вэстэрнізацыі» постсавецкіх краінаў. Такія дадзеныя абвясьціў амэрыканскі стратэгічны цэнтар StrategEast.
Аляксандар Лукашэнка ўпершыню «анансаваў» заробкі «па пяцьсот» даляраў у 2005 годзе, з таго часу рэгулярна абяцае дасягненьне такіх сярэдніх заробкаў і ставіць задачы дасягнуць такіх лічбаў.
Пракуратура Галяндыі пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да двух будаўнічых кампаніяў, якія маглі ўдзельнічаць у будаўніцтве моста ў Крым.
«Мы хочам удакладніць, якія пэўныя абавязаньні мы — Расея, Казахстан, Беларусь — адзін перад адным маем, бо нас надта турбуе, калі мы бачым, што Беларусь і Азэрбайджан вельмі збліжаюцца» — сказаў Пашыньян.
А Лукашэнка казаў, «мы прывыклі забіраць грошы настаўнікаў і лекараў і накіроўваць іх туды, дзе яны павінны зарабляцца» — ён крытыкаваў сыстэму дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемстваў.
Міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Патупчык вызвалены ад пасады за стварэньне незаконнага сямейнага бізнэсу, заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» старшыня КДБ Беларусі Валеры Вакульчык, перадае БЕЛТА.
У будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі Лібіі ў Трыпалі 2 мая адбыўся выбух. Al Jazeera са спасылкай на прэс-сакратара ЦВК Халіда Амара паведамляе мінімум пра сем загінулых: трох супрацоўніках ЦВК і чатырох ахоўнікаў.
Ды выдаткі Беларусі на войска ўсё роўна меншыя, чым у суседняй Літвы, — на ўзроўні Латвіі.
Большасьць насельніцтва Грузіі падтрымлівае эўраатлянтычную інтэграцыю краіны. Такія вынікі апошняга дасьледаваньня грамадзкай думкі, праведзенага ў Грузіі амэрыканскай няўрадавай арганізацыяй — Нацыянальны дэмакратычны інстытут (NDI).
Неабгрунтаваны рост заробкаў фармуе перадумовы для паскарэньня інфляцыі. Такая выснова прыводзіцца ў дакладзе начальніка галоўнага ўпраўленьня манэтарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банку Дзьмітрыя Мурына. Поўны тэкст апублікаваны 2 траўня, асаблівая ўвага зьвернута на штучны рост даходаў насельніцтва.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адклаў да 1 чэрвеня стасаваньне карных санкцыяў да вытворцаў сталі і алюмінію з Эўрапейскага Зьвязу, Мэксыкі і Канады.
Ад 1 траўня ўводзіцца тарыф на электраэнэргію станцый, прызначаных для зарадкі аўтамабіляў. Пра гэта са спасылкай на міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі паведамляе агенцтва Інтэрфакс.
Пра гэтыя зьмены паведамляе агенцтва Белта.
«Беларуская эканоміка выйшла з двухгадовай рэцэсіі» — пра гэта Міхаіл Арда, старшыня ФПБ, заявіў на першатравеньскім мітынгу, наладжаным Фэдэрацыяй у сталічным парку Перамогі, каб адсьвяткаваць 1 Мая. Як паведамляе БелаПАН, у акцыі ўзялі ўдзел некалькі тысячаў чалавек.
Рост закрануў цыгарэты сярэдняга і высокага кошту.
З 2012 году ААН складае «Сусьветны рапарт шчасьця» (World Happiness Report). У сьпісе фігуруюць 156 краін. Першая дзясятка мяняецца толькі месцамі. Фінляндыя — заўсёды ў пяцёрцы самых шчасьлівых краін, сёлета — на першай пазыцыі. Беларусь — на 73-й пазыцыі.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сфармуе базу «дармаедаў» да 1 сьнежня, яна будзе абнаўляцца раз у квартал. Пералік цяжкіх жыцьцёвых сытуацый, якія вызваляць беспрацоўных ад аплаты камуналкі па поўных тарыфах, яшчэ ня складзены.
Тлумачыцца гэта нерытмічным прыёмам транспартных сродкаў сумежным бокам, правядзеньнем рамонтных работ у пунктах пропуску, а таксама збоямі ў працы інфармацыйных сыстэм у пунктах пропуску суседніх дзяржаваў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў частковым закрыцьцём урада, калі Кангрэс не прадставіць дастаткова сродкаў на бясьпеку межаў, у прыватнасьці на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
Заснавальнік мэсэнджэра Telegram Павел Дураў заклікаў масквічоў выйсьці на мітынг за свабоду інтэрнэту, які адбудзецца 30 красавіка.
Заможныя расейцы захоўваюць у афшора на брытанскіх заморскіх тэрыторыях 47 мільярдаў даляраў, піша лёнданскае выданьне The Sunday Times.
У сакавіку колькасьць звольненых у Беларусі працаўнікоў перавысіла колькасьць прынятых на працу на 4959 чалавек.
Падчас візыту на Тураўскі малочны камбінат Аляксандар Лукашэнка загадаў прааналізаваць малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі.
З гэтай прычыны ад 30 красавіка ў Расеі забаронены ўвоз мясной і малочнай прадукцыі зь пяці прадпрыемстваў, дзе інспэкцыя Рассельгаснагляду выявіла парушэньні.
Якія вынікі сёлетняга Чарнобыльскага шляху? Ці баяцца беларусы АЭС? Армянская рэвалюцыя — крыніца натхненьня ці досьведу? Чаму Лукашэнка не абвясьціў канстытуцыйны рэфэрэндум? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько, кінарэжысэр і грамадзкі дзеяч Юры Хашчавацкі і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Загрузіць яшчэ