Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі трэці раз за год падаражэлі цыгарэты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рост закрануў цыгарэты сярэдняга і высокага кошту.

Ад 1 траўня ў Беларусі павялічыўся кошт некаторых марак цыгарэт. Кошты на сваю прадукцыю паднялі кампаніі «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», «Тытунь-Інвест» і «Беларусьгандаль».

Падаражаньне закранула маркі, якія каштуюць у сярэднім ад 2 да 3 рублёў, і склала 5 капеек. Папярэдні раз цыгарэты ў Беларусі даражэлі 1 сакавіка 2018 году. Перад гэтым кошты на тытунёвыя вырабы падвышаліся 1 студзеня. Тады яны вырасьлі ў сярэднім на 3%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG