Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павел Дураў заклікаў да акцый у абарону Telegram


Павел Дураў
Павел Дураў

Заснавальнік мэсэнджэра Telegram Павел Дураў заклікаў масквічоў выйсьці на мітынг за свабоду інтэрнэту, які адбудзецца 30 красавіка.

У сваім паведамленьні ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ў нядзелю, 29 красавіка, Дураў назваў плянаванае мерапрыемства «гістарычным шанцам для масквічоў выказаць агульную пазыцыю».

На думку стваральніка мэсэнджэра, у цяперашняй сытуацыі актыўнага ўдзелу карыстальнікаў «можа памяняць ход гісторыі», паколькі будучыня расейскага інтэрнэту знаходзіцца ў іх руках. Пры гэтым у выпадку бязьдзейнасьці карыстальнікаў краіна можа пазбавіцца іншых папулярных онлайн-сэрвісаў, падкрэсьліў Дураў.

Узгоднены з уладамі мітынг супраць блякіроўкі мэсэнджэра, арганізатарам якога зьяўляецца Лібэртарыянская партыя Расеі, пройдзе на праспэкце Сахарава. Паводле словаў арганізатараў, у панядзелак падобная акцыя адбудзецца ў Калінінградзе, інфармуе «Нямецкая хваля».

Тым часам, у Расеі адбываюцца і акцыі прыхільнікаў дзеючай улады супраць Дурава:

Таганскі раённы суд гораду Масквы 13 красавіка прыняў рашэньне аб блякаваньні мэсэнджэра Telegram на тэрыторыі РФ за адмову даць Фэдэральнай службе бясьпекі (ФСБ) ключы для дэшыфроўкі перапіскі карыстальнікаў. «Роскомнадзор» 16 красавіка прыступіў да блякаваньня.

У барацьбе супраць мэсэнджэра ведамства абмежавала доступ да 18 мільёнаў іншых сайтаў (IP-адрасы,). У ліку заблякаваных апынуліся сэрвісы такіх буйных міжнародных кампаній як Google, Amazon, Microsoft, мэсэнджэр Viber і многія іншыя. Між тым Telegram па-ранейшаму працягвае працаваць у Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG