Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі алігарх вярнуў прыватныя самалёты з прычыны санкцыяў


Алег Дзерыпаска
Алег Дзерыпаска

Алег Дзерыпаска вярнуў тры прыватныя самалёты, якія знаходзіліся ў яго ў лізінгу. Пра гэта паведамляе Reuters.

Па дадзеных агенцтва, прычынай такога кроку сталі санкцыі ЗША, нядаўна ўведзеныя ў дачыненьні да бізнэсмэна.

Гаворка ідзе пра рэактыўныя самалёты бізнэс-клясы. Два з іх выстаўлены на продаж па кошце амаль 30 мільёнаў даляраў кожны.

Продажам самалётаў займаецца кампанія Freestream. Там удакладнілі, што Дзерыпаска абавязаны скасаваць дамовы лізінгу ў адпаведнасьці з санкцыйнымі патрабаваньнямі.

6 красавіка Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненьні да 38 расейскіх бізнэсоўцаў і кампаніяў. Абмежаваньні ўведзеныя ў адпаведнасьці з законам аб супрацьстаяньні супернікам Амэрыкі, прынятым Кангрэсам ЗША ў мінулым годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG