Большасьць насельніцтва Грузіі падтрымлівае эўраатлянтычную інтэграцыю краіны. Такія вынікі апошняга дасьледаваньня грамадзкай думкі, праведзенага ў Грузіі амэрыканскай няўрадавай арганізацыяй — Нацыянальны дэмакратычны інстытут (NDI).
Больш за тое, за апошнія некалькі месяцаў падтрымка заходніх структур узрасла на некалькі працэнтных адзінак, у той час як колькасьць прыхільнікаў Эўразійскага саюза скарацілася. У сьнежні мінулага года 72% удзельнікаў апытаньня NDI заявілі, што падтрымліваюць зьнешнепалітычную мэту ўрада па ўступленьні ў ЭЗ, а ў сакавіку колькасьць прыхільнікаў эўраінтэграцыі павялічылася да 75%.
Адначасова, інтэграцыю краіны ў NATO падтрымліваюць 65% рэспандэнтаў (у сьнежні 2017-га года іх было 64%). 20% апытаных заявілі, што для іх гэта непрымальна. У сьнежні 2017-га года іх было 26%.
У той жа час калі ў сьнежні мінулага года 29% рэспандэнтаў заявілі, што Грузія павінна далучыцца да Эўразійскага саюзу, то ў сакавіку гэтую ідэю падтрымалі 21% удзельнікаў апытаньня NDI.