Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі растлумачыў прычыны чэргаў на мяжы зь Літвой і Латвіяй


Тлумачыцца гэта нерытмічным прыёмам транспартных сродкаў сумежным бокам, правядзеньнем рамонтных работ у пунктах пропуску, а таксама збоямі ў працы інфармацыйных сыстэм у пунктах пропуску суседніх дзяржаваў.

У апошні час назіраецца істотны рост таваратранспартных патокаў празь беларускую мяжу. Чэргі транспартных сродкаў на ўезд у Літву і Латвію пачалі ўтварацца яшчэ з пачатку гэтага тыдня.

Літоўскі бок напярэдадні выходных на працягу дня ўвогуле не прымаў транспартныя сродкі з-за непаладак у падачы электраэнэргіі. Што тычыцца латвійскага напрамку, на працягу трох дзён, з 24 па 26 красавіка ў пункце пропуску «Ўрбаны» праводзіліся работы па пракладцы інжынэрных сетак, у сувязі з чым часова спынялася афармленьне аўтамабіляў, і транспартныя патокі перанакіроўваліся ў пункт пропуску «Грыгараўшчына».

Узрасла і агульная колькасьць транспартных сродкаў, якія ўяжджаюць у Беларусь. Сёлета ў красавіку ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года паток грузавых аўтамабіляў, якія ўяжджаюць у Беларусь, павялічыўся ў сярэднім на 18-20%, а легкавых — на 50%.

Толькі за апошні тыдзень мытнікамі аформлена каля 45 тысяч грузавых і 125 тысяч легкавых аўтамабіляў». Транспартныя сродкі, аформленыя беларускім бокам, чакаюць уезду ў сумежныя краіны ў сярэднім 2 — 3 гадзіны, паведамляе БЕЛТА.

Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, на11 гадзіну 30 красавіка ў пункту «Грыгыраўшчына» і «Ўрбаны» ў чарзе на выезд зь Беларусі стаяла больш за 270 аўтамабіляў, у «Каменным Логу» — 560 грузавых аўтамабіляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG