Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны сакратар Пампэо: прыватны бізнэс ЗША, магчыма, дапаможа эканоміцы КНДР


Майк Пампэо і Кім Чэн Ын на сустрэчы ў Пхэньяне, 9 чэрвеня 2018.
Майк Пампэо і Кім Чэн Ын на сустрэчы ў Пхэньяне, 9 чэрвеня 2018.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў 13 траўня, што калі Паўночная Карэя пагодзіцца цалкам адмовіцца ад праграмы стварэньня ядзернай зброі, то ЗША дазволяць амэрыканскаму прыватнаму сэктару рабіць інвэстыцыі ў паўночнакарэйскую эканоміку.

Амэрыканцы, якія працуюць у прыватным сэктары, дапамогуць выбудаваць энэргетычную сетку ў Паўночнай Карэі, — сказаў Пампэо, выступаючы ў праграме Fox News Sunday.

Ён дадаў, што амэрыканцы маюць намер таксама інвэставаць у паўночнакарэйскую інфраструктуру і ў сельскую гаспадарку гэтай краіны, каб дапамагчы яе народу разьвязаць харчовую праблему, калі Паўночная Карэя выканае патрабаваньні ЗША.

Апошнія месяцы Вашынгтон уступіў у актыўны дыялёг з КНДР аб магчымасьці правядзеньня сустрэчы кіраўнікоў дзьвюх дзяржаваў. Такая сустрэча паміж Дональдам Трампам і Кім Чэн Ынам адбудзецца, як было днямі абвешчана, 12 чэрвеня ў Сынгапуры. ЗША дамагаюцца ад Паўночнай Карэі поўнай адмовы ад распрацоўкі ядзернай зброі і пераўтварэньня Карэйскага паўвострава ў зону, свабодную ад ядзернай зброі. Адным з крокаў на гэтым шляху павінна стаць закрыцьцё паўночнакарэйскага палігону, дзе апошнімі гадамі выпрабоўвалі ядзерныя зарады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG