Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распусьціць заводы. Лукашэнка прыгразіў закрыць «непасьпяховыя» прадпрыемствы


27 красавіка падчас візыту на Тураўскі малочны камбінат Аляксандар Лукашэнка загадаў прааналізаваць малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі.

Паводле слоў Лукашэнкі, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы мусяць накіроўваць сыравіну на пасьпяховыя перапрацоўчыя прадпрыемствы. Маўляў, тыя будуць больш загружаныя і будуць сплачваць больш падаткаў.

«Вось якая павінна быць палітыка, а ня тое, што мы трымаемся за гэтыя заводы, якія працуюць горш, дваццаць зь лішкам гадоў найноўшай гісторыі», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка загадаў прааналізаваць прадпрыемствы па перапрацоўцы малака па тром крытэрам:

  • які заробак плацяць супрацоўнікам;
  • па якім кошце закупляюць сыравіну;
  • якія адлічэньні сплачваюць у бюджэт.

Лукашэнка лічыць, што «непасьпяховыя» прадпрыемствы неабходна ці закрыць ці мадэрнізаваць, каб яны давалі «глыбокую перапрацоўку прадукцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG