Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія забароніць плаціць больш за 7500 даляраў гатоўкай


Кіроўная Лібэральная партыя Аўстраліі абвясьціла, што за пакупкі на суму больш за 10 000 аўстралійскіх даляраў (7 500 даляраў ЗША) наяўнымі грашыма плаціць будзе нельга.

Забарона пачне дзейнічаць 1 ліпеня 2019 году, і любы плацёж у памеры больш за 10 000 аўтралійскіх даляраў павінен будзе быць аплачаны чэкам або крэдытнай/дэбітнай карткай.

​Па словах заканадаўцаў, гэта «заахвочваньне пераходу да лічбавага грамадзтва» і спыненьне спроб ухіленьня ад выплаты падаткаў. Мэта — на працягу наступных чатырох гадоў атрымаць новыя падатковыя паступленьні ў памеры 3 млрд даляраў.​

«Гэта дрэнная навіна для злачынных груповак, тэрарыстаў і тых, хто проста спрабуе падмануць дзяржаву з выплатай падаткаў», — сказаў міністар фінансаў Аўстраліі Скот Морысан у сваім выступе, у якім анансаваўся новы бюджэт, паведамляе Gizmodo.

Як піша брытанскае выданьне The Guardian, адной з галоўных мэтаў новых абмежаваньняў стане незаконны гандаль тытунём. Аўстралія мае самы высокі падатак на цыгарэты ў сьвеце, пры гэтым пакунак у сярэднім каштуе каля 40 аўстралійскіх даляраў (30 даляраў ЗША). Але існуе велізарны чорны рынак цыгарэт, які запоўнены крадзеным таварам, а таксама кантрабандай з-за межаў краіны. Падаткі не выплачваюцца да моманту продажу, таму крадзеж з тытунёвых складоў вельмі распаўсюджаная ў Аўстраліі практыка.

Акрамя таго, у аўстралійцаў асаблівыя адносіны з гатоўкай — прыкладна 37 адсоткаў усіх камэрцыйных апэрацый у Аўстраліі праходзіць з выкарыстаньнем наяўных сродкаў. Для параўнаньня, гэтая лічба складае 32 працэнты ў ЗША і 15 працэнтаў у Швэцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG