Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Цэнтарвыбаркаме ў Лібіі адбыўся тэракт, ёсьць ахвяры


У будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі Лібіі ў Трыпалі 2 мая адбыўся выбух. Al Jazeera са спасылкай на прэс-сакратара ЦВК Халіда Амара паведамляе мінімум пра сем загінулых: трох супрацоўніках ЦВК і чатырох ахоўнікаў.

Па словах відавочцаў, на Цэнтравыбаркам напалі некалькі ўзброеных людзей. На адным зб іх быў пояс сьмяротніка: увайшоўшы ў будынку, ён прывёў выбуховае прыстасаваньне ў дзеяньне.

У гэтым годзе ў Лібіі павінны прайсьці ўсеагульныя парлямэнцкія выбары. Міжнародныя назіральнікі выказвалі надзею, што яны могуць пакласьці канец канфлікту, які працягваецца ў краіне з 2011 года, пасьля сьмерці Муамара Кадафі. Пасьля падзеньня яго рэжыму ў Лібіі няма цэнтральнай улады, а ўсе спробы стварыць урад нацыянальнага адзінства да гэтага часу не былі пасьпяховымі.

У цяперашні час супрацоўнікі Цэнтравыбаркама займаюцца рэгістрацыяй выбаршчыкаў на выбары, якія маюць неўзабаве адбыцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG