Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адклаў санкцыі супраць экспартэраў сталі і алюмінію


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адклаў да 1 чэрвеня стасаваньне карных санкцыяў да вытворцаў сталі і алюмінію з Эўрапейскага Зьвязу, Мэксыкі і Канады.

Мыта на іх прадукцыю падымецца пасьля гэтай даты толькі ў тым выпадку, калі бакі ня змогуць прыйсьці да новых гандлёвых пагадненьняў.

Згодна з заявай Белага дому, Злучаныя Штаты ўжо заключылі базавыя дамоўленасьці такога кшталту з Аргентынай, Аўстраліяй і Бразыліяй. Іх канчатковыя дэталі будуць абвешчаныя неўзабаве.

«Адміністрацыя спрабуе дамагчыся ад гандлёвых партнэраў добраахвотнага абмежаваньня экспарту і рээкспарту сталі і алюмінію з мэтай абараніць нацыянальныя інтарэсы Амэрыкі», — гаворыцца ў заяве. У панядзелак Белы дом паведаміў, што Паўднёвая Карэя, пагадзілася зьменшыць экспарт сталі ў ЗША на 30% і атрымала бестэрміновую гарантыю аб неўжываньні да яе санкцыяў.

Адміністрацыя Трампа прапануе абкладаць імпарт сталі 25-працэнтным мытам, а імпарт алюмінію — 10-працэнтным. Эўразьвяз пагражае ў адказ падняць тарыфы на брэндавыя амэрыканскія тавары, такія як матацыклы «Гарлі-Дэвідсан» і кентуцкі бурбон.

Сталь і алюміній ёсьць важнымі складнікамі перамоваў Злучаных Штатаў з Мэксыкай і Канадай аб пераглядзе Дамовы аб зоне свабоднага гандлю ў Паўночнай Амэрыцы. Канада зьяўляецца найбуйнейшым экспартэрам сталі ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG