Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія СМІ: расейскія алігархі захоўваюць $47 мільярдаў у афшорах


Заможныя расейцы захоўваюць у афшора на брытанскіх заморскіх тэрыторыях 47 мільярдаў даляраў, піша лёнданскае выданьне The Sunday Times.

Вялікабрытанія, паводле газэты, становіцца другім па папулярнасьці напрамкам для расейскіх афшорных інвэстыцый пасьля Кіпра, піша The Sunday Times, спасылаючыся на зьвесткі няўрадавай арганізацыі Global Witness.

На наступным тыдні, як чакаецца, у брытанскім парлямэнце будзе раскрытая інфармацыя аб фактычных трымальніках актываў, разьмешчаных у афшора. Дэпутаты рыхтуюць законапраект, які абавяжа адміністрацыйныя органы заморскіх тэрыторый раскрываць зьвесткі аб асобах, якія падазраюцца ў адмываньні «брудных грошай».

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй паабяцала замарозіць актывы расейскіх укладчыкаў у адказ на спробу забойства Сяргея і Юліі Скрыпалёў ў Солсбэры ў пачатку сакавіка. Паводле словаў Мэй, у Вялікабрытаніі няма месца для людзей, якія маюць дачыненьне да гэтага злачынства і для іх грошай.

Аналітыкі арганізацыі Global Witness сьцьвярджаюць, што вялікая частка «расейскіх» грошай знаходзіцца на Брытанскіх Віргінскіх выспах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG