Міністар энэргетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас распарадзіўся пачаць аптымізацыю сеткі перадачы электраэнэргіі на паўночным усходзе Літвы.
Стварэньне базы дадзеных беспрацоўных мусіць завяршыцца да 1 сьнежня. Да 1 верасьня плянуюць запусьціць пілётную вэрсію базы.
Эўразьвяз абароніць інтарэсы эўрапейскіх кампаній, якія інвэстуюць у Іран, і будзе прытрымлівацца сумеснага пляну дзеяньняў па іранскай ядзернай праграме. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаваным на сайце Эўрапейскай камісіі. Дакумэнт прыняты па выніках саміту лідэраў краін ЭЗ у Сафіі.
Майлуу-Суу — невялікі горад у Кіргізстане і адно з самых брудных месцаў на зямлі. Людзі там жывуць без вады, якаснай мэдыцыны і працы — затое з радыяцыяй і пасярод мільёнаў кубамэтраў уранавых адыходаў, якія ў любы момант можа размыць апоўзьнямі.
Эканамічны суд Магілёўскай вобласьці прызнаў адкрытае акцыянэрнае таварыства «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» неплацёжаздатным.
Пра гэтае рашэньне было абвешчана пасьля сустрэчы лідэраў ЭЗ у Баўгарыі.
Магілёўскі абласны суд 16 траўня зацьвердзіў плян санацыі Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага заводу. На 18 месяцаў будуць замарожаныя даўгі прадпрыемства, а завод павінен значна скараціць запазычанасьць перад крэдыторамі.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас на 4,8% за студзень-красавік 2018 году да аналягічнага леташняга пэрыяду.
Рассельгаснагляд заявіў пра схему «ілжывага транзыту»: паводле дакумэнтаў, малочная прадукцыя зь Беларусі накіроўваецца ў Казахстан, а насамрэч — рэалізуецца ў Расеі.
Эканамічны рост Крыму з пачатку 2017 года перавысіў 10%, паведамлялі крымскія чыноўнікі. Рэгіён прагрэсуе, гаворыцца ў матэрыялах «Мінэканамразьвіцьця Крыма»: даходы на душу растуць, беспрацоўе скарачаецца. Але за кошт чаго «расьце» эканоміка паўвострава?
У 2016 годзе рэальныя даходы насельнітва складалі 514,9 рубля на чалавека. У 2017 годзе яны павялічыліся на 2,4% да 560,1 рубля на чалавека, але за той жа год інфляцыя склала 4,6% — гэта значыць, «зьела» рост даходаў.
15 траўня ён прыняў удзел у Эўразійскім лічбавым форуме, які ўпершыню прайшоў у межах выставы «ТІБО» у Менску.
Генпракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да былога гендырэктара ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» і службовых асобаў ПАТ «Мотор Січ» (Украіна).
Польскія органы самакіраваньня яшчэ да пачатку летніх канікул павінны прыняць рашэньне, абмяжоўваць ці продаж алькаголю ў начны час.
З такім надпісам на шыльдзе 28-гадовы Раман Кузьмянкоў выйшаў да помніка Леніну на цэнтральнай плошчы Воршы. Прастаяць давялося ўсяго 15 хвлінаў: хлопца затрымалі міліцыянты.
Уладальнік LifeNews Арам Габрэлянаў, як мяркуецца, валодае ў Парыжы кватэрай па цане больш за два мільёны эўра. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у аўторак расьсьледаваньні Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК).
«Беларусь паступова вычэрпвае патэнцыял дзяржаўна-арыентаванай мадэлі росту. Разьвіцьцё прыватнага сэктару, прыватнай ініцыятывы, малых і сярэдніх прадпрыемстваў разглядаецца ў якасьці ключавога фактару далейшага росту і павышэньня канкурэнтаздольнасьці і прадукцыйнасьці эканомікі».
Праваахоўнікі затрымалі дырэктара ААТ «Упраўленьне мэханізацыі № 79» Сяргея Старасьветава, інфармацыю пацьвердзілі ў Сьледчым камітэце.
Ад 15 траўня ў Беларусі зноў даражэе паліва і зноў на адну капейку.
Паводле зьвестак Генэральнай пракуратуры, за тры першыя месяцы 2018 году ў Беларусі прызналі карупцыйнымі 696 злачынстваў.
Ня толькі маці, якая выхоўвае двух дзяцей ва ўзросьце да 14 гадоў, але і бацька гэтых дзяцей атрымае права ісьці ў чарговы адпачынак летам.
«У Беларусі каэфіцыент нараджальнасьці складае 1,6-1,7, а для павелічэньня насельніцтва неабходна, каб на адну жанчыну прыпадала больш за два дзіцяці. Пакуль не відаць перадумоваў, за кошт якіх гэты паказьнік мог бы так прыкметна вырасьці».
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў 13 траўня, што калі Паўночная Карэя пагодзіцца цалкам адмовіцца ад праграмы стварэньня ядзернай зброі, то ЗША дазволяць амэрыканскаму прыватнаму сэктару рабіць інвэстыцыі ў паўночнакарэйскую эканоміку.
Канцэрн «Беллеспаперапрам» спыніў дамову з кітайскай карпарацыяй «Сюань Юань», якая з 2012 году будавала ў Добрушы завод па вытворчасьці кардону, але гэтак і не здала яго ў эксплюатацыю.
У беларускай сталіцы каля 800 тысяч ровараў. А раварыстаў яшчэ больш, бо адным роварам у некаторых сем’ях карыстаюцца некалькі чалавек.
Кіроўная Лібэральная партыя Аўстраліі абвясьціла, што за пакупкі на суму больш за 10 000 аўстралійскіх даляраў (7 500 даляраў ЗША) наяўнымі грашыма плаціць будзе нельга.
Паводле Нацыянальнага банку, у студзені — красавіку насельніцтва Беларусі прадала наяўнай і безнаяўнай валюты на 2,864 мільярда даляраў, а набыла на 2,413 мільярда даляраў.
Ад 12 траўня ў Беларусі зноў даражэе паліва і зноў на адну капейку.
У Таджыкістане недаядаюць 2 млн чалавек — 30% насельніцтва. Асабліва востра праблема стаіць у сельскай мясцовасьці: там лекары рэгулярна назіраюць у дзяцей недахоп вагі і росту праз тое, што яны ядуць толькі хлеб і гародніну і не ядуць мяса.
«Павышэньне мабільнасьці супрацоўнікаў кіналягічных службаў дазволіць з большай эфэктыўнасьцю ажыцьцяўляць мытны кантроль, асабліва ў частцы перамяшчэньня забароненых тавараў».
Алег Дзерыпаска вярнуў тры прыватныя самалёты, якія знаходзіліся ў яго ў лізінгу. Пра гэта паведамляе Reuters.
Начальніка Галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Андрэя Дамарацкага затрымалі праз падазрэньне ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.
Палітычныя ахвяраваньні, сямейныя сувязі з расейскім мільярдэрам, які знаходзяцца пад санкцыямі ЗША, і раптоўнае ўварваньне ў сьвет відэагульняў — вось некалькі прычын, чаму апошнія месяцы нью-ёркская інвэстыцыйная фірма Columbus Nova апынулася ў поле зроку амэрыканскіх СМІ.
10 траўня стала вядома, што старшыні незалежнага прафсаюзу Генадзю Фядынічу і бухгальтару прафсаюзу Ігару Комліку выстаўленыя абвінавачаньні ва «ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». Генадзь Фядыніч адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды, якія тычацца гэтай крымінальнай справы.
У красавіку Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,3%. За тры месяцы 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,8%.
«Пралітая кроў, як сымбаль гераічнага подзьвігу бацькоў і дзядоў, павінна паказаць уладзе, што ашуканыя ёю людзі ў сваёй барацьбе пойдуць да канца, да апошняга квадратнага мэтра».
Дональд Трамп заявіў аб выхадзе ЗША з ядзернага пагадненьня з Іранам. Што гэта за пагадненьне і што цяпер вакол яго адбываецца?
Польскае ўпраўленьне абароны канкурэнцыі і спажыўцоў (UOKiK) пачало справу супраць расейскай кампаніі «Газпром» і яшчэ пяці замежных кампаніяў, адказных за фінансаваньне газаправоду «Паўночны паток — 2».
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця чакае, што беларуская эканоміка ў 2018 годзе вырасьце на 3%. Гэта ніжэй, чым у Польшчы і балтыйскіх краінах.
Цэны на нафту падняліся да самых высокіх за тры гады ўзроўняў пасьля рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа выйсьці зь «ядзернай» угоды з Іранам і зноў увесьці супраць яго санкцыі.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску расьсьледуе крымінальную справу аб камэрцыйным шпіянажы супраць «Белмытсэрвісу». Службовых асобаў кампаній-канкурэнтаў абвінавачваюць у несанкцыяваным доступе і капіяваньні інфармацыі з базы дадзеных дзяржаўнага прадпрыемства.
Калі да ЗША не далучацца іншыя буйныя імпарцёры, у тым ліку краіны ЭЗ, Вашынгтон, верагодна, ня зможа нанесьці сапраўды адчувальны ўдар.
Упраўленьне «Россельхознадзора» па Бранскай і Смаленскай абласьцях забараніла ўвоз праз пункт пропуску «Красная Горка» трох партый мяса-малочнай прадукцыі агульнай вагой 43 тоны.
Нямецкі канцэрн Adidas выпусьціў калекцыю спартовага адзеньня, прысьвечаную СССР. Міністэрства замежных спраў Літвы назвала гэта «імпэрыялістычнай настальгіяй», а ва Ўкраіне кампанію папярэдзілі пра адказнасьць за продаж спартовага адзеньня з выявай герба СССР.
На сайце «Вконтакте» суполкі «Транспарт Беларусі» зьявіліся паведамленьні пра тое, што для маршрутак міжгародніх і міжабласных зносін адмененыя конкурсы.
Сёлета споўніцца 13 год абяцаньню «па пяцьсот», якое стала інтэрнэт-мэмам: Аляксандар Лукашэнка шмат разоў казаў, што сярэдні заробак у Беларусі мае дасягнуць 500 даляраў. Эканамісты тлумачаць, як гэта зрабіць і чаму пяцьсот — такая «зачараваная» лічба.
800 рабочых і спэцыялістаў Гомельскага радыёзаводу істотна страцяць у заробках.
Беларусь апынулася паміж Кіргізстанам і Ўзбэкістанам у рэйтынгу «вэстэрнізацыі» постсавецкіх краінаў. Такія дадзеныя абвясьціў амэрыканскі стратэгічны цэнтар StrategEast.
Аляксандар Лукашэнка ўпершыню «анансаваў» заробкі «па пяцьсот» даляраў у 2005 годзе, з таго часу рэгулярна абяцае дасягненьне такіх сярэдніх заробкаў і ставіць задачы дасягнуць такіх лічбаў.
Пракуратура Галяндыі пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да двух будаўнічых кампаніяў, якія маглі ўдзельнічаць у будаўніцтве моста ў Крым.
Загрузіць яшчэ