Сёлетняя пасяўная супала з кампаніяй праверак у аграпрамысловым комплексе, якую ініцыяваў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Расейскі рубель стаў даражэйшым на 2,15%, даляр — таньнейшым на 1,1%, эўра — таньнейшым на 1,14%.
Міністэрства сельскай гаспадаркі заявіла, што закрыцьцё сьвінакомплексаў не зьвязана з чумой сьвіней.
Сайт Рассельгаснагляду паведамляе, што на мытні ў Смаленскай вобласьці пры праверцы грузавіка, які, паводле дакумэнтаў, вёз муку, знайшлі палеты са сьвіным шпікам.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — старшы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб. Ён заяўляе, што з курсам беларускага рубля «нічога не адбываецца», тлумачыць, чаму пакуль ня варта чакаць дэвальвацыі, і ацэньвае новы раўнд беларуска-расейскіх гандлёвых войнаў.
Прылада для стварэньня самай папулярнай віртуальнай валюты — біткойнаў — акупляецца за 6–8 месяцаў, а майнінг альтэрнатыўных крыптавалютаў можа быць яшчэ больш прыбытковым.
Эўрапейская камісія ў сераду падтрымала патрабаваньне, вылучанае краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, на забарону падвойнай якасьці прадуктаў харчаваньня, якія рэалізуюцца на рынках краінаў Эўразьвязу.
Фінансавыя аналітыкі аб пэрспэктывах беларускага рубля на тле абвалу расейскага.
Украінская кампанія «Укртатнафта», якая належыць украінскаму бізнэсоўцу Ігару Каламойскаму, патрабуе ад Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны абмежаваць прысутнасьць беларускіх нафтапрадуктаў.
У лютым 2017-га фактычны ўзровень беспрацоўя быў 5,8%. Гэта было ў сем разоў больш за «афіцыйнае беспрацоўе».
Расейскі рубель працягвае абясцэньвацца на фоне заходніх санкцый. На адкрыцьці таргоў на Маскоўскай біржы перавысіў 80 рублёў — пікавае значэньне ад вясны 2016 году. Яшчэ ўчора за эўра давалі 77 рублёў. Курс даляра ўзьняўся вышэй за 64 рублі — 10 красавіка быў на 1 рубель меншы.
Выстава беларускай прадукцыі Made in Belarus адкрылася ў Міжнародным выставачным цэнтры ў Кіеве. Яна будзе доўжыцца чатыры дні.
Мэхіка перагледзіць усе формы сваіх узаемаадносін з Вашынгтонам, уключаючы супрацоўніцтва ў барацьбе з наркакартэляў. Такі крок зьвязаны з антаганістычным стаўленьнем прэзыдэнта Трампа да краіны.
У сакавіку Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,8%. За тры месяцы 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,5%.
Эканаміст кажа, што калі нехта цяпер думае, ці купляць даляры і эўра, то «ўжо позна».
Нямеччына ня дасьць згоды на запуск газаправода «Паўночны паток — 2» з Расеі ў Заходнюю Эўропу, калі ня будуць забясьпечаны інтарэсы Ўкраіны як краіны-транзытэра расейскага газу.
У Беларусі не пацьвярджаюць інфармацыю расейскага «Россельхознадзора» аб выяўленьні афрыканскай чумы сьвіней (АЧС).
Таргі на біржы 10 красавіка адкрыліся з 1,999 рубля за даляр (цяпер плюс 2,54%) і 2,45 рубля за эўра (плюс 2,69%).
«Найгоршы сцэнар, гэта калі Расея пачне вельмі агрэсіўную палітыку „Хто ня з намі, той супраць нас“. Расея можа прымушаць Беларусь рабіць больш шчыльную палітычную інтэграцыю».
«Дзеля ўмацаваньня беларуска-малдоўскай супрацы і далейшага разьвіцьця стасункаў між дзьвюма краінамі ў духу традыцыяў сяброўства і ўзаемадапамогі».
«У Беларусі няма АЧС» — беларускія ўлады сьцьвярджаюць гэта ўжо пяць гадоў. У краіне прызнаецца распаўсюд «нейкай інфэкцыі», празь якую ў некаторых рэгіёнах масава забіваюць сьвіней
Індэкс Маскоўскай фондавай біржы па выніках 9 красавіка ўпаў на 8,34%, індэкс RTSI — на 11,44%. З улікам падзеньня расейскага рубля да даляра на 1,27% за дзень страты склалі больш як 46 млрд даляраў.
Рабочыя горадзенскага прадпрыемства «Белкард» кажуць, што кіраўніцтва іх прадпрыемства дзеля справаздачнасьці штучна падвысіла сярэдні заробак на прадпрыемстве, зьменшыўшы ім працоўны стаж.
На 10 красавіка Нацыянальны банк вызначыў курс расейскага рубля да беларускага рэкордна нізкім ад пачатку 2018 году.
Гэта адбылося на фоне падзеньня расейскага фондавага рынку пасьля новых санкцыяў ЗША, піша часопіс Forbes.
Рада дырэктараў Сусьветнага банку зацьвердзіла новую рамачную стратэгію партнэрства для Беларусі на 2018-2022 гады. Паведамляецца, што дакумэнт накіраваны на падтрымку ўстойлівага росту нацыянальнай эканомікі і падвышэньне ўзроўню жыцьця ў краіне.
Абмежаваньні супраць мільярдэра Алега Дзерыпаскі і падкантрольных яму актываў сталі настолькі шырокімі, што паўстае пытаньне наконт пэрспэктыў выжываньня ягонай бізнэс-імпэрыі.
Якія рэформы патрэбна рабіць і як, каб Беларусь стала больш пасьпяховай краінай? Ці стануць беларусы бяднейшымі, калі пачнуцца рэформы? І хто нам дапаможа іх рэалізаваць?
Кампанія UC Rusal расейскага бізнэсоўца Алега Дзерыпаскі разьмясьціла на Ганконскай фондавай біржы паведамленьне, зь якога вынікае, што можа абвясьціць тэхнічны дэфолт з прычыны ўведзеных супраць яе санкцый ЗША. Пасьля гэтага акцыі кампаніі ўпалі адразу на 41%, паведамляе агенцтва Reuters.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poorʼs 6 красавіка пацьвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні «B/B» са «стабільным» доўгатэрміновым прагнозам.
Прэзыдыум аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», які ўзначальвае Мікола Статкевіч, распаўсюдзіў заяву пра Дэкрэт прэзыдэнта № 1 «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва». Тэкст заявы цытуе агенцтва БелаПан.
Працоўная група, у склад якой увайшлі нерэгулярныя і рэгулярныя перавозчыкі, а таксама прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый, правяла першае пасяджэньне ў Менску.
Адміністрацыя прэзыдэнта перанесла сустрэчу Натальлі Качанавай з прадстаўнікамі абʼяднаньня індывідуальных прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» на няпэўны час.
У Маямі працуе індустрыя пасярэднікаў, якія дапамагаюць будучым бацькам з былога СССР і Ўсходняй Эўропы арганізаваць роды ў ЗША: афармляюць дакумэнты, шукаюць лекараў, падбіраюць жыльлё.
Першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч падчас брыфінгу ў агенцтве БелТА ўдакладніў некаторыя палажэньні прэзыдэнцкага дэкрэту № 1 «Аб садзейнічаньні занятасьці».
Чаму Ўкраіна прасіла гэтага не рабіць?
Беларусь не палохае заява Расеі пра паступовую адмову ад імпарту малочнай прадукцыі, краіна гатовая аказаць садзейнічаньне Расеі ў разьвіцьці малочнай галіны, заявіў сёньня журналістам міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц.
Штомесячная плата ня можа быць большай за 40% ад сярэднямесячнага даходу атрымальніка крэдыту.
Савет міністраў зацьвердзіў прыкладную пастанову наконт працы і паўнамоцтваў камісіяў па занятасьці насельніцтва. Такія камісіі будуць стварацца для выкананьня новага «дармаедзкага» дэкрэту, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 25 студзеня.
«Мы плянуем у бліжэйшыя 5-7 гадоў закрыць гэтае пытаньне, але пакуль бачым, што нармальнаму разьвіцьцю рынку перашкаджае нядобрасумленная канкурэнцыя з малочнай прадукцыяй, што зьмяшчае расьлінныя тлушчы, і сухім малаком».
Плацежныя сыстэмы Visa і Mastercard уводзяць у банкаўскі абарот біямэтрычную аўтарызацыю трансакцый. Чым зручныя і чым небясьпечныя новыя крэдытныя карткі з сэнсарным датчыкам адбіткаў пальцаў?
Беластоцкая турыстычная фірма «Nowator» распрацавала шоп-тур у Горадню па нядзелях, калі ў Польшчы не працуюць крамы. Але горадзенскія турагенты маюць сумневы, што прапанова стане папулярнай — палякі пакуль мала набываюць беларускіх тавараў.
4 красавіка ў Менску адкрылася Міжнародная турыстычная выстава «Адпачынак-2018». Замежныя кампаніі тут імкнуцца прыцягнуць у свае краіны беларусаў, беларускія апэратары шукаюць, як завабіць іншаземцаў. На стэндах «Белэкспа» Свабода сабрала 5 цікавостак, якія рэклямуюцца Нацыянальным агенцтвам па турызьме для гасьцей Беларусі, у тым ліку бязьвізавых.
Апрача шклянога посуду, за грошы можна будзе здаць і алюмініевыя бляшанкі ад напояў.
Пляцоўка ў Лідзе плошчай 2250 м² мае «натуральную сыстэму ахалоджваньня і вэнтыляцыі» і дадатковыя кандыцыянэры, магутнасьць энэргасеткі да 1,2 МВт, тэрыторыя агароджаная, уваход праз прапускны пункт, відэаназіраньне, прапануецца страхоўка.
4 красавіка ў Вашынгтоне пачаліся перамовы беларускай дэлегацыі на чале з кіраўніком дэпартамэнту замежных эканамічных сувязяў Міністэрства замежных спраў Беларусі Рамана Собалева з прадстаўнікамі Міністэрства гандлю Злучаных Штатаў Амэрыкі.
ЗША ўводзяць новыя шматмільярдныя пошліны на тавары з Кітаю.
У аўторак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў у Белым доме лідэраў Латвіі, Літвы і Эстоніі — Раймандса Вэёніса, Далю Грыбаўскайтэ і Кэрсьці Кальюлайд.
Стартавы капітал, памяшканьне для працы і мноства сустрэч з кіраўнікамі буйных кампаній. Усё гэта студэнтам прапануюць бізнэс-інкубатары, галоўная мэта якіх - навучыць, як запусьціць пасьпяховы стартап.
Аграрны сэктар — найбольш яскравая ілюстрацыя да эканамічнай палітыкі беларускага кіраўніцтва. У тым сэнсе, што эканоміка існуе ня дзеля таго, каб прыносіць прыбытак, а каб забясьпечыць рост валавых паказьнікаў, заняць людзей і захаваць у нязьменным выглядзе існы палітычны рэжым.
Загрузіць яшчэ