Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьцейскай вобласьці забілі сьвіней у гаспадарцы, дзе раней былі сымптомы чумы


Міністэрства сельскай гаспадаркі заявіла, што закрыцьцё сьвінакомплексаў не зьвязана з чумой сьвіней, піша БЕЛТА. Паводле афіцыйнай інфармацыі, сытуацыя з асабліва небясьпечнымі захворваньнямі пасьпяховая, выпадкаў захворваньня афрыканскай чумой сьвіней (АЧС) няма.

Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі, сьвінакомплексы «Ўсходні» у Баранавіцкім раёне і «Прыазёрны» у Драгічынскім закрылі з эканамічных прычынаў. Паведамляецца, што «Ўсходні» адновіць працу пасьля закупкі сучаснага абсталяваньня і будаўніцтва памяшканьняў з «высокай біялягічнай абаронай».

Раней БЕЛТА пісала, што ў 2017 годзе ў Берасьцейскай вобласьці празь неканкурэнтаздольнасьць закрылі тры сьвінакомплексы: у Драгічынскім, Лунінецкім і Ляхавіцкім раёнах. Асобна пра закрыцьцё сьвінакомплексу «Ўсходні» у Баранавіцкім раёне не паведамлялася. Зьвязацца з дырэктарам прадпрыемства Дзьмітрыем Калядзічам не атрымалася. У ААТ «Баранавічыхлебапрадукт», у склад якога ўваходзіць «Усходні» сытуацыю не камэнтуюць.

На 1 студзеня колькасьць сьвіней у сельскагаспадарчых арганізацыяй Баранавіцкага раёну была роўная нулю, а паводле інфармацыі на 1 сьнежня 2017 году — 46,5 тысяч сьвіней, піша Intex-press са спасылкай на Галоўны статыстычны камітэт па Берасьцейскай вобласьці. Іншых сьвінакомплексаў акрамя «Усходняга» у Баранавіцкім раёне няма. Атрымоўваецца, што летась у сьнежні прадпрыемства пазбавілася пагалоўя.

У траўні 2013 году камітэт па сельскай гаспадарцы Берасьцейскага аблвыканкаму зрабіў заяву пра выяўленьне на сьвінакомплексе «Усходні» рэсьпіраторна-рэпрадуктыўнага сындрому сьвіней, сымптомы якога падобныя да АЧС. Першыя паведамленьні пра забойства сьвіней на прадпрыемстве зьявіліся ў красавіку, улады гэтай інфармацыі не пацьвярджалі. Пасьля выяўленьня ў сьвіней гаспадаркі рэсьпіраторна-рэпрадуктыўнага сындрому, у дзевяці вёсках, якія ўвайшлі ў пяцікілямэтровую зону каля прадпрыемства, забаранілі трымаць сьвіней.

Ад 10 красавіка «Россельхознадзор» увёў часовыя абмежаваньні на ўвоз беларускай сьвініны і ўсіх відаў кармавых дабавак для сьвіней праз выяўленьне ў 8 выпадках генэтычнага матэрыялу віруса афрыканскай чумы сьвіней у гатовай мясной прадукцыі Гомельскага мясакамбінату.

Гомельскі мясакамбінат: прадукцыя, у якой у Расеі знайшлі чуму сьвіней, туды не пастаўлялася

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG