Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зарэгістраваных беспрацоўных стала ўдвая меней за год. Колькі фактычна беспрацоўных, даўно не казалі


Кірмаш вакансіяў у Менску, ілюстрацыйнае фота
Кірмаш вакансіяў у Менску, ілюстрацыйнае фота

Афіцыйна зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі зьнізілася ўдвая за апошні год, паведамляе Міністэрства працы: цяпер узровень яго — толькі 0,5% эканамічна актыўнага насельніцтва, або 22,9 тысячы чалавек.

Савет Міністраў Беларусі, калі вызначыў прагнозныя паказьнікі ў галіне «судзеяньня занятасьці» насельніцтва на 2018 год, пастанавіў, што зарэгістраванае беспрацоўе не павінна быць большым за 1%.

Аднак гэтыя лічбы не адлюстроўваюць рэальны ўзровень беспрацоўя. Статыстыку фактычнага беспрацоўя ўлады публікавалі толькі чатыры разы за гісторыю незалежнай Беларусі, апошні раз — больш як год таму, у лютым 2017-га. Тады фактычны ўзровень беспрацоўя зафіксавалі роўным 5,8%. Гэта было ў сем разоў больш за «афіцыйнае».

Пры тым, што фактычна беспрацоўных беларусаў было каля 260 тысяч, у краіне ў той жа год налічылі 470 тысяч «дармаедаў».

Тым часам у Беларусі працяглы час зьмяншалася колькасьць працоўных месцаў: больш людзей звальнялі, чым прымалі на працу. За 5 гадоў Беларусь страціла 300 тысяч працоўных. У студзені 2018 году звольнілі на 2099 чалавек больш, чым прынялі на працу, але ў лютым ужо прынялі на працу на 1221 чалавека больш, чым звольнілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG