У 2017 годзе вайсковыя выдаткі Беларусі павялічыліся на 22 мільёны даляраў. Пра гэта сьведчыць справаздача The Military Balance 2018 Міжнароднага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.
Якія зьмены чакаюцца ў законах, пакуль дакладна невядома. Але прапановы па зьменах абяцаюць абмяркоўваць шырока.
28 сакавіка ўступае ў сілу дэкрэт № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі», які кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка падпісаў 22 сьнежня мінулага году.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў на год дзеяньне санкцый за кібэратакі супраць Злучаных Штатаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце Белага дома.
Беларускаму дзяржаўнаму «Паритетбанку» адмовілі ў спробе набыць «дачку» расейскага «Сбербанка» ва Украіне. Прычынай стала неадпаведнасьць патрабаваньням заканадаўства Ўкраіны.
Даўгавыя абавязаньні практычна ўсіх абласных бюджэтаў перавышаюць парог эканамічнай бясьпекі. Такія дадзеныя былі апублікаваныя на лютаўскай калегіі Міністэрства фінансаў.
Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, пасьля значнага росту рэальных пэнсіяў у канцы мінулага году адбываецца вяртаньне да старых лічбаў.
Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кампаніі Facebook пасьля таго, як зьявілася інфармацыя аб уцечцы асабістых дадзеных карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.
Рэгіянальная філія ўкраінскага прадпрыемства «Укрзалізниця» зьвярнулася ў суд з пазовам да Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу аб спагнаньні кампэнсацыі страт у памеры амаль 40 тысяч даляраў за аварыю на чыгунцы.
Дзяржаўны бюджэт ЗША ў памеры 1,3 трыльёна даляраў, падпісаны на днях прэзыдэнтам Дональдам Трампам, прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцыяў у дачыненьні да Расеі.
Газэта Handelszeitung атрымала канфідэнцыйныя дакумэнты, якія пацьвярджаюць супрацоўніцтва буйных швайцарскіх бізнэсоўцаў з прадстаўнікамі Расеі.
Міхаіл Пуцін абраны намесьнікам старшыні праўленьня расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Газпром». Далёкі сваяк расейскага прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна прабудзе на гэтай пасадзе як мінімум пяць гадоў.
Паводле зьвестак Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў студзені склаў 850 рублёў 40 капеек.
Ад 24 сакавіка ў Беларусі зноў даражэе паліва. Гэта трэцяе павышэньне цэнаў за сакавік.
Марыюпальскі камбінат камунальных прадпрыемстваў выставіў на электронныя таргі два вырабленыя з бронзы і чорных мэталаў помнікі Ўладзіміру Леніну. Аўкцыён мае адбыцца 2 красавіка.
Кангрэс ЗША ў ноч на пятніцу ўхваліў законапраект аб дзяржбюджэце на суму 1,3 трыльёна даляраў, які прадугледжвае значнае павелічэньне ваенных і не абаронных выдаткаў, паведамляе Голас Амэрыкі.
Пэкін можа ўвесьці пошліны на некаторыя амэрыканскія тавары, каб мінімізаваць «шкоду, нанесеную кітайскім інтарэсам» рашэньнем ЗША аб увядзеньні шэрагу абмежаваньняў на тавары з Кітаю. Пакуль жа кітайскія ўлады заклікаюць Вашынгтон вырашыць гандлёвы канфлікт шляхам перамоваў.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
У Грузію з двухдзённым афіцыйным візытам прыбыў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён абмяркуе з грузінскім кіраўніцтвам рэгіянальныя праблемы і разьвіцьцё двухбаковых адносінаў. Лукашэнка мае намер абмеркаваць з прэзыдэнтам Грузіі Гіёргіем Маргвэлашвілі і прэм’ер-міністрам Гіёргіем Квірыкашвілі пытаньні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях і сытуацыю, якая склалася ў рэгіёне.
Амэрыканскія экспэрты спрабуюць ацаніць маштабы стратаў, панесеных украінскай эканомікай з прычыны дзеяньняў Масквы.
Беларусь рыхтуецца да выставы EXPO 2020, якая пройдзе ў Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) з кастрычніка 2020 году да красавіка 2021-га. Пра гэта сёньня паведамілі на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі арганізатары беларускай экспазыцыі.
У гістарычным цэнтры Віцебску на пешаходнай вуліцы паводле пастановы аблвыканкаму дэмантуюць летнія прыбудовы кавярняў да будынка — гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Кіраўнікі буйных гандлёвых цэнтраў Літвы ў траўні прымуць рашэньне, ці будуць выходныя дні працоўнымі для пэрсаналу. Будзе праведзены адмысловае апытаньне, па выніках якога прымуць рашэньне.
Беларусам аказваюць 157 відаў бытавых паслуг. Толькі летась адкрылі каля 3700 новых аб’ектаў.
Паводле Лукашэнкі, яму «паступаюць такія прапановы». Цяпер у Беларусі 24 міністэрствы, у тым ліку ёсьць Мінэканомікі і Мінсувязі і інфарматызацыі. І 7 дзяржкамітэтаў, у тым ліку Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях.
У Беларусі павышаюцца тарыфы на пасажырскія перавозкі чыгуначным транспартам, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Пэрспэктыва застацца без гарачай вады пагражае сотням сямей з больш як сарака дамоў.
Вэнэсуэльскі горад пачаў выпуск уласнай валюты, каб супрацьстаяць фінансаваму крызісу ў краіне. Новую грашовую адзінку пачаў выпускаць муніцыпалітэт горада Элёрса, які знаходзіцца паблізу мяжы з Калюмбіяй.
Больш за 150 чалавек прыйшлі 18 сакавіка на галоўную плошчу ў Берасьці, каб выказаць традыцыйны маўклівы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
Працяглае зьніжэньне ставак па дэпазытах вымушае банкі шукаць «нестандартныя» шляхі прыцягненьня ўкладчыкаў, як то прапановы «адкрыць уклад і сарваць джэкпот» або прапаноўваць кэшбэк.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас на 5,6% за студзень-люты 2018 году да аналягічнага пэрыяду летась.
З 16 сакавіка аднавіў перавозку пасажыраў «Тураўскі экспрэс», а «Полацкі экспрэс» плянуе вярнуцца на рынак бліжэйшымі днямі. Кіраўнікі гэтых кампаній кажуць, што ўлады пайшлі ім на пэўныя саступкі, аднак яны спадзяюцца і на зьмены ў заканадаўстве.
Валавы зьнешні доўг Беларусі па ўсіх сэктарах эканомікі за 2017 год павялічыўся на 2 млрд 416,2 млн даляраў (на 6,4%) і на 1 студзеня 2018 году склаў 39 млрд 932,7 млн даляраў ЗША.
Як заявіў намесьнік кіраўніка Міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў, Масква дапоўніць свой чорны сьпіс новай «групай амэрыканскіх дзеячаў». Дыплямат сьцьвярджае, што санкцыі ў адказ — ня выбар Расеі, да гэтага яе нібыта змушае палітыка Вашынгтона.
З 1 студзеня гэтага года набылі моц патрабаваньні тэхнічнага рэглямэнту Эўразійскага саюзу на алейна-тлушчавую прадукцыю. Яны прывядуць у выніку да павелічэньня спажываньня палмавага алею.
У інтэрвію Свабодзе гісторык Алесь Краўцэвіч патлумачыў, чаму аддае перавагу малалікаму шэсьцю на Дзень Волі перад шматтысячным канцэртам.
Міжгароднія маршрутныя таксі ў Беларусі аднаўляюць сваю працу, паведаміў начальнік упраўленьня аўтамабільнага і гарадзкога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна.
Паводле афіцыйнай інфармацыі Белстату, чысты прыбытак беларускіх арганізацый за студзень 2018 году склаў 12 млн рублёў. У студзені 2017 году гэтая лічба складала 580,2 млн руб — у 48,35 разоў больш.
Ад 15 сакавіка ў Беларусі зноў падаражэе паліва. Папярэдняе падаражэньне адбылося 10 сакавіка.
Улады ЭЗ пачалі падрыхтоўку рэформы сыстэмы выдачы ўязных дакумэнтаў, па выніках якой атрымаць візы стане прасьцей, але памер збору вырасьце да €80.
Расейскія апазыцыйны палітыкі Ільля Яшын і Уладзімір Мілоў у сераду прадставілі даклад «Пуцін. Вынікі. 2018», прысьвечаны эканамічным, сацыяльным і геапалітычным вынікам праўленьня Уладзіміра Пуціна.
Беларусь ужо спрабавала здабываць нафту ў Вэнэсуэле і Іране. Не атрымалася. Але Шэйман мяркуе, што афрыканскія краіны «цягнуцца» да Беларусі, бо іхныя кіраўнікі вучыліся ў інстытутах у СССР.
Лукашэнка больш за 10 год абяцае, што сярэдні заробак беларусаў перавысіць «па пяцьсот». Пакуль выходзіць «па чатырыста сорак» сярэдняга і «па трыста дваццаць пяць» мэдыяннага.
Грамадзянін Узбэкістану, які трымае ў Менску дзьве крамы з таннай вопраткай, расказвае пра сувязі з Бакіевым, крытыку ад беларускіх прадпрымальнікаў, асаблівасьці працы ў Беларусі і свае прыбыткі.
Але без захаваньня заробку і толькі да 14 дзён.
Шахтар — адна з самых небясьпечных прафэсій. Штогод на «Беларуськаліі» гінуць людзі. За апошнія чатыры гады загінула каля дзясятка чалавек. Кіраўнік незалежнага прафсаюзу гарнякоў распавёў Свабодзе пра магчымыя прычыны аварыі на падземным горным участку 3-га рудаўпраўленьня «Беларуськалія», якая забрала жыцьці двух шахтараў.
У лютым Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,9%. За два месяцы 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 1,7%.
За апошнія 10 гадоў таваразварот у інтэрнэце павялічыўся больш як у 20 разоў.
Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні паведаміла, што Брусэль мае намер выдзеліць Украіне 1 мільярд эўра макрафінансавай дапамогі.
Загрузіць яшчэ