Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Статкевіча сьцьвярджае, што ўлада вынайшла яшчэ адну магчымасьць ізаляцыі іншадумцаў


Прэзыдыум аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», які ўзначальвае Мікола Статкевіч, распаўсюдзіў заяву пра Дэкрэт прэзыдэнта № 1 «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва». Тэкст заявы цытуе агенцтва БелаПан.

Аўтары заявы адзначаюць, што «масавыя народныя выступы мінулага года прымусілі рэжым» скарэктаваць дэкрэт № 3 «Аб мерах па прадухіленьні сацыяльнага ўтрыманства».

Урад вызначыў, хто такія «дармаеды» і што зь імі рабіць

«Але ўлады не супакоіліся. 25 студзеня 2018 года выданы дэкрэт № 1 "Аб садзейнічаньні занятасьці", які фактычна паўтарае адменены. Нядаўна вызначаныя катэгорыі беспрацоўных, якія трапляюць пад дзеяньне гэтага дэкрэта», — гаворыцца ў дакумэнце.

Новы дэкрэт, лічаць у аргкамітэце партыі, «дае паўнамоцтвы, каго вызначаць "дармаедамі", закрытым камісіям пры мясцовых органах улады. У складзе камісій акрамя чыноўнікаў прадстаўнікі нейкіх "грамадзкіх арганізацый". Няцяжка зразумець, што гэта людзі з праўладных БРСМ, "Белай Русі" і падобных».

«Гэтыя камісіі надзеленыя самымі шырокімі паўнамоцтвамі. У тым ліку правам накіроўваць часова не працоўных у ЛПП. Да карнай псыхіятрыі і турмы дадасца яшчэ адна магчымасьць ізаляцыі іншадумцаў», — гаворыцца ў заяве.

Міліцыя Берасьцейшычы накіроўвала ў ЛПП бяскрыўдных, а ня хатніх агрэсараў, — пракуратура

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG