Мэхіка перагледзіць усе формы сваіх узаемаадносін з Вашынгтонам, уключаючы супрацоўніцтва ў барацьбе з наркакартэляў. Такі крок зьвязаны з антаганістычным стаўленьнем прэзыдэнта Трампа да краіны.
Прэзыдэнт Мэксыкі Энрыка Пэнья Ньета аддаў адпаведнае распараджэньне чальцам свайго кабінэта.
Міністар замежных справаў Мэксыкі Луіс Відэгарай заявіў, што перагляду падвергнуцца ўсе аспэкты адносін паміж дзьвюма краінамі: ад памежнай бясьпекі і іміграцыі да гандлю і барацьбы з наркакартэляў.
Працэс зойме «некалькі тыдняў» і пройдзе пад эгідай міністэрства замежных справаў, сказаў Відэгерай.
Прэс-сакратарка Белага дома Хэлен Агірэ Фэрэ заявіла, што адміністрацыя ЗША вітае перагляд супрацоўніцтва і «працягне рабіць тое ж у адносінах да Мэксыкі».