Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Standard & Poor’s зьвярнула ўвагу на небясьпеку «малочных войнаў» для беларускай эканомікі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poorʼs 6 красавіка пацьвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні «B/B» са «стабільным» доўгатэрміновым прагнозам.

Як піша Tut.by, экспэрты прагназуюць, што рэальны валавы ўнутраны прадукт Беларусі вернецца на «дакрызісны» ўзровень 2014 году толькі ў канцы 2019-га. Цяперашні эканамічны рост абумоўлены нармалізацыяй стасункаў з Расеяй, аднаўленьнем паставак нафты і аднаўленьнем попыту з Расеі і некалькіх эўрапейскіх краінаў.

Разам з тым Беларусь застаецца залежнай ад сыравінных тавараў — на паліўную, хімічную і мэталюргічную прамысловасьць прыпадае амаль палова экспарту Беларусі.

Калі цэны на нафту будуць падаць, гэта нэгатыўна паўплывае на эканоміку Расеі, а значыць, і на аб’ёмы беларускага экспарту. «Нафтагазавыя войны» з Расеяй нібыта завяршыліся, але Standard & Poorʼs не выключае аднаўленьня спрэчак. Да таго ж цяперашнія спрэчкі наконт паставак у Расею беларускай малочнай прадукцыі могуць мець нэгатыўныя наступствы для Беларусі — на Расею прыпадае больш як 40% замежнага гандлю Беларусі, эскаляцыя спрэчак можа пагражаць іншым сфэрам гандлю.

Расея пагражае абрынуць беларускую «малочку» праз 5–7 гадоў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG