У Маямі працуе індустрыя пасярэднікаў, якія дапамагаюць будучым бацькам з былога СССР і Ўсходняй Эўропы арганізаваць роды ў ЗША: афармляюць дакумэнты, шукаюць лекараў, падбіраюць жыльлё.
Мамы не хаваюць, што ляцяць у ЗША за амерыканскім пашпартам для свайго дзіцяці, і гатовыя за гэта плаціць.