Поўная боегатоўнасьць? Няроўныя посьпехі ўкраінскай арміі ў баях з апалчэнцамі.
Куды падацца ў эміграцыю? Самагонка ў Бакштах. Чорная мэлянхолія. Пра гэта, а яшчэ пра адлучэньне айчыма ад улады – у новых Званочках.
Літва, якая ўжо дзесяць гадоў уваходзіць у склад Эўразьвязу і ад 2007 году беспасьпяхова спрабавала ўвесьці эўра, стане 19-м членам эўразоны і апошнім з трох Балтыйскіх дзяржаў.
Дасягнута дамова аб выдзяленьні Беларусі крэдыту ў памеры 1 мільярд даляраў расейскім банкам ВТБ. Адкуль раптам зьявіўся гэты крэдыт? Ці надоўга ён забясьпечыць устойлівасьць фінансавага рынку Беларусі?
3 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі Сабінэ Бэргер заявіла, што «пагадненьні, заключаныя дзяржавамі — сябрамі ЭЗ і Расеяй па газаправодзе „Паўднёвы паток“, не адпавядаюць заканадаўству ЭЗ».
– Што-та вы ні настаяшчый беларус, настаяшчые так не гаварат!!!
Размаўляем са знаёмай з Днепрапятроўску: у баевікоў матэрыяльная зацікаўленасьць, ім плацяць за забітых украінскіх вайскоўцаў. За салдата сто даляраў, за афіцэра – тысячу.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сьпявак Пётар Клюеў запісаў песьню памяці Генадзя Бураўкіна на ягоны верш «Асьцярожна – лістапад», які дагэтуль нідзе не друкаваўся.
Стратэгія энэргетычнай незалежнасьці і газавай дывэрсыфікацыі Ўкраіны, каб зьнізіць сваю залежнасьць ад Расеі, аказалася невыканальнай пасьля анэксіі Расеяй Крымскай паўвыспы.
Пасажыры Нацыянальнага аэрапорта «Менск» будуць выплачваць збор ад $ 2,5 да $ 5 на яго разьвіцьцё.
Расейскі газавы манапаліст «Газпром» пераносіць увод рэжыму перадаплаты за газ для Ўкраіны на 9 чэрвеня.
«Нафтагаз Украіны» накіраваў расейскай кампаніі «Газпром» праект дадатковага пагадненьня, прапаноўваючы зьмяніць ва ўмовах кантракту 2009 году цану, аб’ём і ўмовы паставак газу.
У крамах зьніклі падвойныя цэньнікі, усе наяўныя і безнаяўныя разьлікі робяцца ў рублях, а ўкраінская грыўня атрымала статус «замежнай валюты».
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Чаму Масква зноў пагадзілася даць афіцыйнаму Менску новыя матэрыяльныя ільготы і субсыдыі?
Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Отынгер паведаміў, што Ўкраіна выплаціла частку свайго доўгу за газ Расеі і што наступны раўнд перамоваў паміж Эўразьвязам, Расеяй і Ўкраінай адбудзецца 2 чэрвеня.
«Банк ВТБ» прыняў рашэньне пра выдзяленьне Беларусі брыдж-крэдыту на суму 1 млрд даляраў.
Сёньня ў праграме:
Міжнародныя інвэстары рэагуюць на сілавое ўсталяваньне расейскай улады ў Крыме, прыпыняючы дзейнасьць на колішняй украінскай тэрыторыі. Гэтаксама карэктуецца праца ў мяцежных рэгіёнах Усходу і Поўдня Ўкраіны — там супрацоўнікі замежных офісаў пераводзяцца на дыстанцыйны рэжым працы.
Любы эканамічны саюз, які ствараецца Расеяй, становіцца палітычным і нераўнапраўным. Для гэтай краіны любыя аб’яднаньні зьяўляюцца дадатковым рычагом геастратэгічнага ўплыву на дзяржавы постсавецкай прасторы.
У Бэрліне адбудзецца чарговы раўнд трохбаковых кансультацый для вырашэньня ўкраінска-расейскага газавага канфлікту. У дыялёгу возьмуць удзел прадстаўнікі Эўразьвязу, Расеі і Ўкраіны.
Чаму, ня гледзячы на выказанае незадавальненьне тэкстам пагадненьня, Аляксандар Лукашэнка ўсё ж падпісаў дамову аб стварэньні Эўразійскага саюзу?
У Астане дамовіліся, што ў 2015 годзе ў бюджэт Беларусі будзе залічана 1,5 млрд даляраў вывазнога мыта ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты. Хоць афіцыйны Менск дамагаўся, каб усё гэтае мыта паступала ў беларускі бюджэт.
Беларусь, Расея і Казахстан падпісалі Дамову аб стварэньні адзінага Эўразійскага эканамічнага саюзу.
«Лукашэнка, як цяпер бачыцца, не хацеў падпісваць такую дамову, але Масква празь фінансавы ціск прымусіла яго гэта зрабіць», — лічыць доктар палітычных навук Павал Вусаў
Беларусь і Расея дамовіліся пра аб’ёмы паставак нафты і пра новы парадак пералічэньня экспартнага мыта на нафтапрадукты. Адпаведныя дакумэнты падпісаў зь беларускага боку 29 траўня ў Астане сябра прэзыдыюму Савету міністраў Беларусі Сяргей Румас.
Доктар эканамічных навук, прафэсар Барыс Жаліба скептычна ставіцца да падпісанай сёньня ў Астане Дамовы аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру Стратэгія Леанід Заіка так пракамэнтаваў Свабодзе сёньняшняе падпісаньне ў Астане Дамовы аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу.
На сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін СНД у Менску Ўкраіну прадставіць амбасадар.
Эўразійскі эканамічны саюз Крэмль называе эканамічным, а аглядальнікі — насамрэч палітычным.
29 траўня ў Астане можа быць падпісаная Дамова аб Эўразійскім эканамічным саюзе. Дзякуючы намаганьням Казахстану з Дамовы выключаны палажэньні пра агульнае грамадзянства, супольную зьнешнюю палітыку, агульную аховы мяжы.
Аднак некаторыя з магчымых чальцоў саюзу перабываюць ў сумневах, – піша ў сваім артыкуле аналітык Радыё Свабода Робэрт Коалсан.
Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Мілан Экерт верыць у пазытыўныя вынікі палітычнага дыялёгу між Эўразьвязам і Беларусьсю.
Пакуль Міністэрства аховы здароўя спрабуе пераканаць Усясьветную арганізацыю аховы здароўя, што беларусы не самая п’ючая нацыя сьвету, дасьледаваньне Euromonitor сьведчыць пра тое, што беларусы яшчэ і адны з усясьветных лідэраў па выдаткаваньні сродкаў на алькагольныя напоі.
Без агрэсіўнай прапаганды і асабістай волі правадыроў не было б анэксіі Судэтаў і наступнай Другой сусьветнай вайны, а ў нашы дні – анэксіі Крыму і цяперашняй вайны ва Ўкраіне.
Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў пра хуткае падпісаньне дэкрэту, які будзе рэгуляваць рух кіраўнічага пэрсаналу па службовай лесьвіцы, уключна зь пераходам звольненых за правіны чыноўнікаў з адной установы ў іншую.
Віват, Украіна! Сказ пра зязюлю і пеўня. Чаго няма ў душы ўраду? Пра гэта, а яшчэ пра найбольшы дэфіцыт у краіне – у новых Званочках.
Мэр Данецку Аляксандар Лук'янчанка – адзін зь нямногіх гарадзкіх кіраўнікоў вобласьці, які ня мае адкрытага канфлікту з самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікай».
У Беларусі — дэфіцыт сьвініны і імклівы рост цэнаў на яе. Гэта прызнаў 27 траўня Аляксандар Лукашэнка, які загадаў, каб да зімы сьвінакомплексы былі запоўненыя жывёлай.
Зь беларускага боку пагадненьне падпісаў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ігар Брыль.
Сельскую гаспадарку перавядуць на ваеннае становішча. Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Смалявіцкі раён.
«Летась прыпіскі збожжа склалі дзесьці працэнтаў 20. Чым тады карміць сьвіней? Паперай?! Вось і парэзалі парсючкоў, не дарасьціўшы іх да сапраўдных кабаноў. А цяпер скардзімся — сьвініны няма».
Цэны на мяса і мясныя вырабы працягваюць расьці: толькі да выходных яны маюць павялічыцца яшчэ двойчы. Тым часам пакупнікі заяўляюць, што ўжо ня ў стане набываць мясную прадукцыю.
Аляксандар Лукашэнка сёньня падчас паездкі ў Смалявіцкі раён запатрабаваў ад ураду вырашыць праблему зь сьвінінай.
Загрузіць яшчэ