Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна часткова расплацілася з Расеяй за газ


Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Отынгер паведаміў, што Ўкраіна выплаціла частку свайго доўгу за газ Расеі і што наступны раўнд перамоваў паміж Эўразьвязам, Расеяй і Ўкраінай адбудзецца 2 чэрвеня.

Пасьля трохбаковай сустрэчы ў Бэрліне 30 траўня ўкраінскі міністар энэргетыкі Юры Продань паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі, што ўкраінская кампанія «Нафтогаз» перавяла на рахунак расейскага манапаліста «Газпром» $786 мільёнаў за пастаўкі газу ў лютым і сакавіку.

«Газпром» сьцьвярджае, што газавы доўг Украіны значна большы. Украіна пагаджаецца аплаціць доўг, але толькі ў выпадку, калі Расея адмовіцца ад завышанай цаны газу ў памеры каля 500 даляраў як нярынкавай і палітычна матываванай, і зьбіраецца падаваць на Расею пазоў у Стакгольмскі арбітражны суд. Расея ў адказ пагражае спыненьнем паставак газу ва Ўкраіну.

Эўразьвяз, які выступае пасярэднікам у канфлікце, занепакоены з-за таго, што магчымае спыненьне паставак расейскага газу ва Ўкраіну можа прывесьці да скарачэньня або нават поўнага спыненьня паставак расейскага газу ў краіны Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG