Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы на «газавым фронце» паміж Расеяй і Ўкраінай


У Бэрліне адбудзецца чарговы раўнд трохбаковых кансультацый для вырашэньня ўкраінска-расейскага газавага канфлікту. У дыялёгу возьмуць удзел прадстаўнікі Эўразьвязу, Расеі і Ўкраіны.

Эўразьвяз будзе прадстаўляць эўракамісар па энэргетыцы Гюнтэр Этынгер.

Расейскі манапаліст «Газпром» сьцьвярджае, што да 7 чэрвеня газавы доўг Украіны складзе каля 5,2 мільярда даляраў. У Маскве называюць 2 чэрвеня апошнім тэрмінам для аплаты гэтай запазычанасьці. На гэтым тыдні міністар энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак настойваў, што Ўкраіна павінна заплаціць мінімум два мільярды даляраў да 30 траўня.

Украіна пагаджаецца аплаціць доўг, але толькі ў выпадку калі Расея адмовіцца ад завышанай цаны газу ў памеры каля 500 даляраў як нярынкавай і палітычна матываванай, і зьбіраецца падаваць на Расею пазоў у Стакгольмскі арбітражны суд. Расея ў адказ пагражае спыненьнем паставак газу ва Ўкраіну.

Эўразьвяз, які выступае пасярэднікам у канфлікце, занепакоены з-за таго, што магчымае спыненьне паставак расейскага газу ва Ўкраіну можа прывесьці да скарачэньня або нават поўнага спыненьня паставак грасейскага азу ў краіны Эўразьвязу.

Першы раўнд трохбаковых газавых перамоваў, які прайшоў 2 траўня ў Варшаве, выніку не прынёс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG