Пасажыры, якія вылятаюць з Нацыянальнага аэрапорта «Менск», зь 1 чэрвеня абавязаны выплачваць збор на разьвіцьцё інфраструктуры аэрапорта. Такое рашэньне замацаванае ў пастанове Савета Міністраў Беларусі № 459, паведамляе БЕЛТА.
У адпаведнасьці з дакумэнтам з пасажыраў ва ўзросьце 12 гадоў і старэйшых будзе спаганяцца плата ў памеры $ 5, а з пасажыраў ад 2 да 12 гадоў — у памеры $ 2,5.
Ня будзе спаганяцца плата зь дзяцей, якія вандруюць у рамках гуманітарных праграм, а таксама з транзытных і трансфэрных пасажыраў.
За 2013 год, пасажырапаток аэрапорта склаў 2 182 177 пасажыраў — аднак гэта агульная колькасьць, у якую уваходзяць пасажыры ўсіх узростаў, тых, хто вылятаў з аэрапорта «Менск», і прылятаў у яго, а таксама транзытныя і трансфэрныя пасажыры.
Эканаміст Барыс Жаліба лічыць, што новы аэрапортны збор можна сьмела ставіць у адзін шэраг з аўтападаткам, які быў уведзены напрыканцы мінулага году.
«Гэта факт мае характар пабору. Улада ў асобе Міністэрства фінансаў і Міністэрства па падатках і зборах ужо прыдумалі аўтападатак, зараз атрымліваем новае беларускае ноў-хаў — плату за вылет з аэрапорту. Увогуле гэты збор зьвязаны з рэканструкцыяй узьлётна-пасадачнай паласы. З кітайцамі, якія меліся займацца гэтай справай, беларускі бок не дамовіўся па цане. Ну і каб нейкім чынам кампэнсаваць недахоп фінансаваньня, вось і прыдумалі гэты збор. Гэта лішні раз сьведчыць пра дзяржава жабрацкая, ня можа знайсьці грошы, каб павысіць заробак настаўнікам, адрамантаваць паліклінікі і ўдасканаліць аэрапорт», — сказаў экспэрт.
У той жа час Барыс Жаліба лічыць, што сабраных у выніку збору грошай наўрад ці хопіць на рэканструкцыю ўзьлётна-пасадачнай паласы.
«Нават калі на зборах удасца сабраць 4-5 мільёнаў даляраў за год, гэтага ня хопіць. Сума адносна невялікая. Каб рэканструяваць паласу патрэбныя дзясяткі, а то і сотні мільёнаў даляраў. Ну але відаць, шукаюць, дзе толькі магчыма», — падсумаваў эканаміст.