Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» адклаў увядзеньне рэжыму перадаплаты для Ўкраіны


Расейскі газавы манапаліст «​​Газпром» пераносіць увод рэжыму перадаплаты за газ для Ўкраіны на 9 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН са спасылкай на кіраўніка кампаніі Аляксея Мілера.

«Украіна заплаціла першы транш за пастаўкі газу. Сёньня на рахунак „Газпрома“ паступіла 786000000 даляраў. Мы вітаем пачатак пагашэньня доўгу Ўкраінай і пераносім рэжым перадаплаты на 9 чэрвеня. Увядзеньне рэжыму перадаплаты будзе залежаць ад пагашэньня ў поўным аб’ёме доўгу за пастаўлены да 1 красавіка газ у аб’ёме 2237000000 даляраў, частка якога сёньня была аплачана, і ад прагрэсу ў плацяжах за пастаўкі красавіка і траўня. Аплата за травень павінна быць праведзена да 9 чэрвеня», — сказаў Мілер.

Раней Мілер заяўляў, што абмежаваньне паставак газу ва Ўкраіну будзе ўведзена з 10.00 3 чэрвеня ў выпадку, калі ня будзе паступленьня перадаплаты.
Украіна прызнае наяўнасьць доўгу ў 2,2 млрд даляраў (786 млн. ўжо аплачана ) за пастаўкі газу, якія ажыцьцяўляліся да 1 красавіка 2014 года, і гатова аплаціць яго ў 10-дзённы тэрмін толькі пасьля зьніжэньня «Газпромам» цаны на газ да 268,5 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG