ПАДЗЕІ ДНЯ
У галерэі «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адкрыецца фотавыстава «Беларусы. 100 гадоў жыцьця». Пачатак у 9.00. (Менск, вул. Сурганава, 14).
Грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» ладзіць круглы стол «Судовая сыстэма Беларусі». Пачатак у 13.00. (Менск, вул. Ленінградзкая, 5-37).
У нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Рэлігія і адукацыя ў сьвецкіх грамадзтвах: досьвед, праблемы, пэрспэктывы». (Менск, вул. Сурганава, 1, корп. 2).
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1569 — падпісаная Люблінская унія, якая аб’яднала Польшчу і Вялікае княства Літоўскае ў Рэч Паспалітую. Літва захавала частковую аўтаномію: асобнае заканадаўства і суды, казну, войска, шэраг пасадаў. Афіцыйнай мовай Літвы засталася старабеларуская.
1871 — пасьля тыдня крывавых баёў разгромленая Парыская камуна.
1917 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.
1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Армэніі і Азэрбайджану.
1961 — у Лёндане была ўтвораная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
1987 ― 19-гадовы заходненямецкі пілёт Маціяс Руст саджае прыватны самалёт «Сэсна-173П» на Краснай плошчы ў Маскве.
У гэты дзень нарадзіліся:
1881 – Іван Луцкевіч, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху, археоляг.
1908 — Ян Флемінг, брытанскі пісьменьнік, аўтар раманаў пра Джэймса Бонда.
1960 – Алесь Аркуш, беларускі пісьменьнік, заснавальнік Таварыства Вольных Літаратараў і літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
У гэты дзень памерлі:
1549 – Аляксандар Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1863 – у баі каля в. Уладыкі (цяпер Вялейскі раён) забіты Вікенці Козел, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 г.
ЦЫТАТА ДНЯ
Аднойчы – гэта выпадковасьць, двойчы – супадзеньне, тройчы – варожыя дзеяньні.
Ян Флемінг