«Мяркую, што сапраўдны цэнтар расейскай апазыцыі перамесьціцца з Масквы ў Кіеў».
30 чэрвеня ў Менску прадпрымальнікі абмяркуюць наступствы прэзыдэнцкага ўказу № 222, які ўступае ў сілу 1 ліпеня.
Партнэры Расеі па Мытным саюзе адмовіліся ад закліку Масквы павысіць пошліны на ўвоз тавараў з Украіны.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Міністар эканомікі Расеі Аляксей Улюкаеў сказаў, выступаючы на расейскім тэлебачаньні, што новыя заходнія санкцыі маглі б сур'ёзна запаволіць эканамічны рост у Расеі і нават прывесьці да спаду эканомікі.
Беларусь часова абмежавала ўвоз і транзыт праз тэрыторыю краіны сьвініны з Латвіі.
У сваёй Заяве, зьмешчанай на старонцы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў фэйсбуку, Рада дала ацэнку апошнім падзеям у Беларусі і сьвеце.
Прафэсар Кэмбрыджу Крыстафэр Кларк у інтэрвію Радыё Свабода адказвае на пытаньні пра сёньняшнія ўрокі Першай Сусьветнай вайны.
Рада Эўропы выказала вышэйшую палітычную падтрымку ўвядзеньню эўра ў Літве з 1 студзеня 2015 году.
Грузія, Малдова і Ўкраіна падпісалі ў Брусэлі пагадненьні аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Расея заявіла, што прыме захады ў адказ.
Амэрыканскае выдавецтва Simon & Schuster абвясьціла, што выдасьць кнігу, у якой вывучаюцца магчымыя сувязі расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна з арганізаванай злачыннасьцю.
«Украінскі крызіс і ўмацаваньне эўра, фунта і швэйцарскага франка ды валют краінаў з разьвіванай эканомікай ударылі па розьнічным продажу ў буйных лётнішчах ад Лёндана да Франкфурту», – піша Bloomberg.
Многія прадпрымальнікі на гарадзенскіх рынках моцна ўстрывожаныя тым, што 1 ліпеня нельга прадаваць тавар, завезены ў Беларусь пасьля гэтае даты, бяз шэрагу дакумэнтаў, якія раней не патрабаваліся.
Банк ВТБ выдаў Беларусі кароткатэрміновы крэдыт на 2 млрд даляраў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на афіцыйным сайце расейскага банку.
Не раней чым праз 3 гады большасьць ўкраінцаў адчуюць станоўчыя зьмены ад падпісаньня эканамічнай часткі пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ.
Беларусь пачала адгароджвацца ад украінскіх тавараў, заявіў міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Украіны Павал Шарамета ў эфіры «5 канала».
Свабода папрасіла прадстаўнікоў уладаў Грузіі, Малдовы і Ўкраіны ацаніць магчымыя наступствы ад падпісаньня дамоваў аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Эўрапейскім Зьвязам.
27 чэрвеня Грузія і Малдова падпісваюць з Эўразьвязам пагадненьні аб палітычнай асацыяцыі і эканамічным збліжэньні, а Ўкраіна – аб эканамічным збліжэньні (палітычнае пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам Кіеў падпісаў у сакавіку).
Cамае буйное за пяць гадоў падзеньне эканомікі стала вялікім сюрпрызам для экспэртаў.
Падпісаны на гэтым тыдні ў Вене кантракт наконт будаўніцтва ўчастку аўстрыйскага газаправоду «Паўднёвы паток» падрывае адзінства Эўропы. Такое меркаваньне выказаў Эдвард Лукас.
Сёньня Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне пра пазыку паміж Беларусьсю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і разьвіцьця. Замежны банк выдзеліць Беларусі 90 мільёнаў даляраў для рэканструкцыі кацельняў і пабудовы міні-ТЭЦ.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) апублікавала архіўныя дакумэнты савецкіх спэцслужбаў аб пачатку вайны зь Нямеччынай у 1941 годзе.
Па сеціве гуляе ў розных мадыфікацыях показка пра хлопца, якому мама гаворыць, што татуіроўка – гэта на ўсё жыцьцё.
1 ліпеня будуць павялічаныя кошты на некаторыя маркі цыгарэтаў.
Эўразьвяз 25 чэрвеня ўвёў забарону на ўвоз тавараў з Крыму і Севастопаля без украінскай сэртыфікацыі.
Беларусь будзе абараняць свой унутраны рынак, але з улікам сваіх абавязаньняў у рамках Мытнага саюзу.
Аляксандар Лукашэнка заявіў пра магчымасьць вырабляць у Беларусі зэнітна-ракетныя комплексы, якія па сваіх магчымасьцях ня будуць саступаць расейскім комплексам «С-300». Ці здольная Беларусь самастойна выканаць такую задачу, і ці ёсьць гэтаму альтэрнатыва? Меркаваньні беларускіх экспэртаў на гэты конт падзяліліся.
Эканаміст Барыс Жаліба лічыць, што падпісаньне Ўкраінай асацыяцыі з Эўразьвязам нейкім чынам пагражае беларускім эканамічным інтарэсам.
Рэальны заробак беларусаў у траўні ўзрос параўнальна з красавіком на 1,1%. Такая інфармацыя зьявілася на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь.
Беларусь і Казахстан не падтрымалі намер Расеі ўвесьці імпартныя пошліны на ўкраінскія тавары. Пра гэта заявіў член рады Эўразійскай эканамічнай камісіі ад Беларусі Сяргей Румас, камэнтуючы вынікі пасяджэньня рады ў Сочы.
Найбольш устойлівыя міты ўзьнікаюць ня самі сабой – іх адмыслова прыдумляюць, а потым старанна культывуюць. Міты пра БНФ і яго лідэра Пазьняка – менавіта з такой катэгорыі.
Што азначае прапанова Пуціна да Савету Фэдэрацыі адклікаць дазвол на ўжываньне ўзброеных сілаў Расеі ва Ўкраіне? На першы погляд, нічога.
26 чэрвеня ў беларускіх гледачоў будзе ўнікальная магчымасьць убачыць новы спэктакль Беларускага Свабоднага тэатру Red Forest.
Наведваючы ў Барысаве заводы абароннага сэктару, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прымаць уцекачоў з Украіны і спрыяць іх працаўладкаваньню.
Менш як праз тыдзень пасьля ўрачыстасьцяў па закладцы каменя на месцы будучага Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне мясцовыя жыхары заўважылі, што будаўнікі актывізаваліся.
Міжнародны банк рэканструкцыі і разьвіцьця выдае Беларусі дадатковую пазыку на 90 мільёнаў даляраў. Гэтыя грошы пойдуць выключна на разьвіцьцё сыстэмы водазабесьпячэньня ў краіне.
Улады рыхтуюць праект указу, які фактычна ўвядзе забарону мікрафінансавым арганізацыям выдаваць крэдыты фізычным асобам пад вялікія працэнты. Як можна ацаніць гэты крок?
Начальнік упраўленьня гандлю і паслуг Менгарвыканкаму Ніна Емяльянава адказала на пытаньні Свабоды пра распараджэньне Менгарвыканкаму, згодна зь якім крамы і аб’екты грамадзкага харчаваньня павінны павялічыць удзельную вагу беларускіх тавараў да 85%.
Беларускія ўлады з усіх сілаў імкнуцца дэманстраваць аптымізм у сфэры эканомікі. Тым часам некаторыя падзеі эканамічнага жыцьця краіны даволі пераканаўча сьведчаць, што ў эканоміцы Беларусі «штосьці ня так».
Кіраўніцтва краіны патрабуе, каб пераважная колькасьць тавараў беларускіх вытворцаў была ня толькі ў сыстэме дзяржаўнага, але і прыватнага гандлю, а таксама ў аб’ектах грамадзкага харчаваньня. Як да такой ідэі ставяцца спажыўцы?
Экспэрты дасьледчага цэнтру ІПМ супольна зь Нямецкай эканамічнай групай у Беларусі прагназуюць невялікі пад’ём беларускай эканомікі за кошт росту ВУП.
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што Масква вядзе кампанію дэзінфармацыі, каб захаваць залежнасьць Эўропы ад расейскага газу.
Менгарвыканкам загадаў беларускім крамам і аб’ектам грамадзкага харчаваньня павялічыць удзельную вагу тавараў айчыннай вытворчасьці.
Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сёньня ў Смалявіцкім раёне заклалі памятны камень на месцы будоўлі Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку.
Нядаўна я ўдзельнічаў у дыскусіі на тэму, якую для сябе назваў так: «Чым можна зацікавіць замежнага чытача, апроч чарговых «оджыгаў» Лукашэнкі?».
У адным з папярэдніх артыкулаў маёй рубрыкі я падзялілася 7 парадамі як павысіць канцэнтрацыю на працы.
Загрузіць яшчэ