Удзельнікі: эканамісты Леанід Злотнікаў і Сяргей Чалы.
Валер Карбалевіч: «Пасьля вяртаньня Лукашэнкі з Масквы 9 траўня ён радасна паведаміў журналістам, што дамовіўся пра выдзяленьне Расеяй крэдыту ў памеры 2 млрд даляраў. Прычым, паводле ягоных словаў, прыйсьці грошы павінны ўжо цягам траўня.
Травень скончыўся, расейскіх грошай няма. І вось 2 чэрвеня кіраўнік Банку разьвіцьця паведаміў, што дасягнута дамоўленасьць аб выдзяленьні Беларусі крэдыту ў памеры 1 мільярд даляраў расейскім банкам ВТБ. Грошы павінны прыйсьці цягам 10–14 дзён. Як можна зразумець з тлумачэньняў Румаса, крэдыт гэты не дадатковы, а ўзамен тых 2 млрд, якія Пуцін паабяцаў Беларусі перад Новым годам. Калі ж прыйдуць абяцаныя Пуціным крэдыты ад ураду Расеі, то яны пойдуць на вяртаньне крэдыту банку ВТБ. Ці можаце вы растлумачыць усю гэтую блытаніну з крэдытамі?»
Леанід Злотнікаў: «Калі Пуцін паабяцаў крэдыт у 2 млрд даляраў, то яшчэ тады міністар фінансаў Расеі заявіў, што ў расейскім бюджэце такіх грошай няма, таму дзяржаўны крэдыт затрымліваецца. А каб перабіцца, быў выдзелены брыдж-крэдыт банку ВТБ. І вось зноў узьнікла падобная сытуацыя. Паколькі дзяржаўны крэдыт адтэрміноўваецца, зноў банк ВТБ выдзяляе часовы крэдыт».
Сяргей Чалы: «Гэтая гісторыя доўгая і больш складаная. Найперш, Пуцін паабяцаў крэдыт не ў 2 млрд даляраў, а ДА 2 млрд. То бок можа быць і менш. Гэта адбывалася 25 сьнежня на тле абяцаньняў Расеі выдзеліць рэжыму Януковіча ва Ўкраіне 15 млрд даляраў. Пры гэтым адразу было заяўлена, што зь дзяржбюджэту РФ для Беларусі будзе выдзелена толькі 440 млн даляраў. Крыніца астатніх 1,5 млрд даляраў дагэтуль невядомая. Прычым было заяўлена, што сродкі Фонду нацыянальнага дабрабыту выкарыстоўвацца ня будуць. А сродкі якраз з гэтага фонду былі ўкладзеныя ва ўкраінскія аблігацыі.
Але нават каб выдзеліць толькі 440 млн даляраў дзяржаўнага крэдыту, патрабуецца карэкціроўка закону аб бюджэце РФ. І такая карэкціроўка магчымая толькі летам 2014 году.
А паколькі Беларусі валюта была патрэбная тэрмінова, то прынялі рашэньне выдзеліць Беларусі 450 млн даляраў брыдж-крэдыту праз той самы банк ВТБ. І гэтыя грошы былі патрачаныя цягам некалькіх апошніх дзён мінулага году.
Заўважу, што і тыя 450 млн даляраў у канцы сьнежня, і цяперашні 1 млрд даляраў, пра якія казаў Румас, — гэта брыдж-крэдыты. Гэта адмысловая крэдытная лінія на кароткі тэрмін зь вельмі нявыгаднымі камэрцыйнымі ўмовамі для таго, хто бярэ крэдыт. То бок гэта накшталт таго, калі чалавек пазычае, каб перабіцца да заробку.
Цікава, што той сьнежаньскі брыдж-крэдыт банку ВТБ працягваецца да верасьня. А гэта азначае, што раней за верасень бюджэтная частка расейскага крэдыту ня прыйдзе».
Карбалевіч: «Давайце зыходзіць з аптымістычнага варыянту і ўявім, што 2 млрд даляраў крэдыту расейскага ўраду прыйдуць у Беларусь. І сам Лукашэнка, і некаторыя незалежныя эканамісты адзначаюць, што гэтых грошай хопіць да канца году, каб захаваць стабільнасьць фінансавага рынку Беларусі. Ці вы згодныя з гэтым? Асабліва з улікам таго, што пасьля хакейнага чэмпіянату дэвальвацыйныя чаканьні насельніцтва ўзрасьлі».
Злотнікаў: «Па-першае, з гэтых 2 мільярдаў трэба будзе вярнуць фактычна 1,5 млрд банку ВТБ — за гэтыя два брыдж-крэдыты. Колькі патрэбна Беларусі валюты, каб захаваць узровень жыцьця насельніцтва, вярнуць ранейшыя крэдыты?
Для параўнаньня: у 2013 годзе Беларусь узяла 9,5 млрд даляраў замежных крэдытаў. Палову зь іх яна патраціла на вяртаньне ранейшых крэдытаў. А другая палова пайшла на пакрыцьцё адмоўнага сальда плацёжнага балянсу, то бок на спажываньне.
Сёлета патрэбы Беларусі трохі большыя, чым летась. Паводле маіх падлікаў — каля 10 млрд даляраў. На гэтым тле 1-2 млрд даляраў расейскага крэдыту нічога не вырашаюць».
Карбалевіч: «Вы нейкія велізарныя сумы называеце».
Злотнікаў: «Я маю на ўвазе валавыя крэдыты. То бок ня толькі дзяржаўныя, але і суб’ектаў гаспадараньня (банкаў, прадпрыемстваў)».
Карбалевіч: «Чаму дзяржава павінна адказваць за крэдыты суб’ектаў гаспадараньня, тым больш прыватных?»
Злотнікаў: «Калі мы ацэньваем пагрозы дэвальвацыі, то трэба аналізаваць увесь балянс паступленьняў і адтоку валюты, а ня толькі пазыкі ўраду. Напрыклад, на валютны рынак, на абменны курс рубля ўплываюць пазыкі суб’ектаў гаспадараньня».
Чалы: «Гэта наша старая спрэчка з сп. Злотнікавым наконт таго, ці мае сэнс улічваць камэрцыйныя пазыкі для ацэнкі пагрозы дэвальвацыі. Як паказвае практыка, камэрцыйныя пазыкі, у адрозьненьне ад дзяржаўных, лёгка рэфінансуюцца. Таму зьвяртаць увагу трэба толькі на вонкавы дзяржаўны доўг і на даўгі, нават і камэрцыйныя, але ўзятыя пад гарантыі ўраду.
Найперш трэба зьвяртаць увагу на дэфіцыт вонкавага фінансаваньня, які наўпрост зьвязаны з дэфіцытам бягучага рахунку плацёжнага балянсу. Па выніках мінулага году ён складаў каля 10% ВУП. Меркавалася, што гэтым годам ён стане большы. Але ў першыя месяцы мы бачым скарачэньне гэтай велічыні. За тры месяцы дэфіцыт склаў каля 7%. Гэта азначае, што ў 2014 годзе патрэба ў вонкавым фінансаваньні складае 4,5–5 млрд. Можна нешта атрымаць за кошт прыватызацыі. Кожны год прымаецца праграма прыватызацыі на 2–2,5 млрд даляраў, хоць яна ніколі не выконваецца. Пры такім раскладзе ўраду застанецца дзесьці знайсьці каля 2–2,5 млрд даляраў.
Але хацеў бы зьвярнуць увагу вось на што. Не сказаў бы, што дэвальвацыйныя чаканьні павялічваюцца. Хоць насельніцтва і больш купляе валюты, чым прадае, але гэтае сальда невялікае і пакуль не расьце. Павінен здарыцца нейкі штуршок, які б прымусіў людзей панікаваць і бегчы ў абменьнікі. Бяз гэтага статус-кво можа захоўвацца доўга. У 2010 годзе сытуацыя на фінансавым рынку была падобная да сёньняшняй. Але пакуль не пачалася паніка, то дысбалянсы ўдавалася захоўваць без катаклізмаў».
Карбалевіч: «Ну, будзем цяпер спрачацца, колькі трэба валюты, каб закрыць усе фінансавыя дзіркі. Калі гэтыя грошы ня зьявяцца, то што можа адбыцца? Вось сп. Чалы кажа, што, можа, і нічога — калі не паляціць нейкі каменьчык, які можа зрушыць лявіну. То бок сытуацыя дысбалянсаў можа існаваць доўга без усялякіх катаклізмаў і забурэньняў. Ці так?»
Злотнікаў: «Вельмі важны індыкатар — памер чыстых замежных актываў. Гэтыя актывы былі вельмі нізкія ў 2011 годзе, калі здарыўся крызіс. Яны дасягнулі велічыні мінус 2–3 млрд даляраў. Апошнімі месяцамі гэты паказчык дасягнуты зноў.
Другі момант. Важны індыкатар набліжэньня небясьпекі — паводзіны банкаў, у асноўным замежных. Яны зарабляюць грошы на высокіх працэнтах у нашай банкаўскай сыстэме. І калі банкі пачынаюць выводзіць грошы з нашай банкаўскай сыстэмы — гэта паказчык сур’ёзнай пагрозы дэвальвацыі. Дык вось уклады замежных банкаў у беларускія банкі апошнія тры месяцы не растуць, стаяць на адным месцы. А раней расьлі. Гэтая сытуацыя можа вагацца ў любы бок».
Чалы: «Балянс на валютна-фондавай біржы складаецца не з валавых даўгоў, а з паступленьняў ад экспарту і імпарту. А там сытуацыя дастаткова стабільная. У красавіку, праўда, пагоршылася, таму і па выніках году сытуацыя будзе горшай.
Хачу нагадаць, што крызіс 2011 году пачаўся не таму, што былі нізкія чыстыя замежныя актывы. А таму, што насельніцтва цягам паловы сакавіка купіла валюты на палову велічыні золатавалютных рэзэрваў Нацбанку ў выглядзе ліквідных рэсурсаў у замежнай валюце».
Блытаніна з крэдытамі

Ці хопіць гэтага крэдыту, каб забясьпечыць устойлівасьць фінансавага рынку Беларусі?
Карбалевіч: «Давайце зыходзіць з аптымістычнага варыянту і ўявім, што 2 млрд даляраў крэдыту расейскага ўраду прыйдуць у Беларусь. І сам Лукашэнка, і некаторыя незалежныя эканамісты адзначаюць, што гэтых грошай хопіць да канца году, каб захаваць стабільнасьць фінансавага рынку Беларусі. Ці вы згодныя з гэтым? Асабліва з улікам таго, што пасьля хакейнага чэмпіянату дэвальвацыйныя чаканьні насельніцтва ўзрасьлі».
Злотнікаў: «Па-першае, з гэтых 2 мільярдаў трэба будзе вярнуць фактычна 1,5 млрд банку ВТБ — за гэтыя два брыдж-крэдыты. Колькі патрэбна Беларусі валюты, каб захаваць узровень жыцьця насельніцтва, вярнуць ранейшыя крэдыты?
Для параўнаньня: у 2013 годзе Беларусь узяла 9,5 млрд даляраў замежных крэдытаў. Палову зь іх яна патраціла на вяртаньне ранейшых крэдытаў. А другая палова пайшла на пакрыцьцё адмоўнага сальда плацёжнага балянсу, то бок на спажываньне.
Сёлета патрэбы Беларусі трохі большыя, чым летась. Паводле маіх падлікаў — каля 10 млрд даляраў. На гэтым тле 1-2 млрд даляраў расейскага крэдыту нічога не вырашаюць
Сёлета патрэбы Беларусі трохі большыя, чым летась. Паводле маіх падлікаў — каля 10 млрд даляраў. На гэтым тле 1-2 млрд даляраў расейскага крэдыту нічога не вырашаюць».
Карбалевіч: «Вы нейкія велізарныя сумы называеце».
Злотнікаў: «Я маю на ўвазе валавыя крэдыты. То бок ня толькі дзяржаўныя, але і суб’ектаў гаспадараньня (банкаў, прадпрыемстваў)».
Карбалевіч: «Чаму дзяржава павінна адказваць за крэдыты суб’ектаў гаспадараньня, тым больш прыватных?»
Злотнікаў: «Калі мы ацэньваем пагрозы дэвальвацыі, то трэба аналізаваць увесь балянс паступленьняў і адтоку валюты, а ня толькі пазыкі ўраду. Напрыклад, на валютны рынак, на абменны курс рубля ўплываюць пазыкі суб’ектаў гаспадараньня».
Чалы: «Гэта наша старая спрэчка з сп. Злотнікавым наконт таго, ці мае сэнс улічваць камэрцыйныя пазыкі для ацэнкі пагрозы дэвальвацыі. Як паказвае практыка, камэрцыйныя пазыкі, у адрозьненьне ад дзяржаўных, лёгка рэфінансуюцца. Таму зьвяртаць увагу трэба толькі на вонкавы дзяржаўны доўг і на даўгі, нават і камэрцыйныя, але ўзятыя пад гарантыі ўраду.
У 2010 годзе сытуацыя на фінансавым рынку была падобная да сёньняшняй…
Найперш трэба зьвяртаць увагу на дэфіцыт вонкавага фінансаваньня, які наўпрост зьвязаны з дэфіцытам бягучага рахунку плацёжнага балянсу. Па выніках мінулага году ён складаў каля 10% ВУП. Меркавалася, што гэтым годам ён стане большы. Але ў першыя месяцы мы бачым скарачэньне гэтай велічыні. За тры месяцы дэфіцыт склаў каля 7%. Гэта азначае, што ў 2014 годзе патрэба ў вонкавым фінансаваньні складае 4,5–5 млрд. Можна нешта атрымаць за кошт прыватызацыі. Кожны год прымаецца праграма прыватызацыі на 2–2,5 млрд даляраў, хоць яна ніколі не выконваецца. Пры такім раскладзе ўраду застанецца дзесьці знайсьці каля 2–2,5 млрд даляраў.
Але хацеў бы зьвярнуць увагу вось на што. Не сказаў бы, што дэвальвацыйныя чаканьні павялічваюцца. Хоць насельніцтва і больш купляе валюты, чым прадае, але гэтае сальда невялікае і пакуль не расьце. Павінен здарыцца нейкі штуршок, які б прымусіў людзей панікаваць і бегчы ў абменьнікі. Бяз гэтага статус-кво можа захоўвацца доўга. У 2010 годзе сытуацыя на фінансавым рынку была падобная да сёньняшняй. Але пакуль не пачалася паніка, то дысбалянсы ўдавалася захоўваць без катаклізмаў».
Індыкатары небясьпекі