Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вусаў: Эўразійскі зьвяз — найбольшая пагроза для Беларусі з часоў абраньня Лукашэнкі


Павал Вусаў
Павал Вусаў
«Лукашэнка, як цяпер бачыцца, не хацеў падпісваць такую дамову, але Масква празь фінансавы ціск прымусіла яго гэта зрабіць», — лічыць доктар палітычных навук Павал Вусаў:

«Безумоўна, Беларусь тут страчвае ў эканамічным, палітычным і нацыянальным пляне падчас пабудовы гэтага саюзу. І тут вельмі важна падкрэсьліць, што асноўная матывацыя Расеі — гэта не эканамічная інтэграцыя, а найперш палітычная. І Крэмль будзе змушаць сваіх партнэраў да ўвядзеньня новай валюты, да пабудовы новых палітычных наддзяржаўных інстытутаў, дзе менавіта ён будзе першай скрыпкай. Таму тут і існуе даволі сур’ёзная пагроза для ўлады Лукашэнкі. Асабліва падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году. Невядома, ці Масква дазволіць адбыцца ім спакойна і лагодна, ці не паспрабуе яна стварыць такія ўмовы, пры якіх Лукашэнка вымушаны будзе адмаўляцца ад сувэрэнітэту.

Думаю, Эўразійскі саюз — найбольшая пагроза для Беларусі з таго моманту, як Лукашэнка быў абраны на прэзыдэнта».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG