Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія заклікала Баўгарыю спыніць «Паўднёвы паток»


3 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі Сабінэ Бэргер заявіла, што «пагадненьні, заключаныя дзяржавамі — сябрамі ЭЗ і Расеяй па газаправодзе „Паўднёвы паток“, не адпавядаюць заканадаўству ЭЗ».

Эўракамісія заклікала Баўгарыю спыніць будоўлю расейскага газаправоду «Паўднёвы паток».

Прадстаўніца Эўракамісіі адзначыла, што заканадаўства ЭЗ не дапускае, каб пастаўшчык газу адначасова кантраляваў доступ да трубаправодаў, паведамляе dpa.

Паводле Бэргер, Эўракамісія не блякуе праект з удзелам расейскай кампаніі «Газпром», але настойвае на яго пераглядзе «ў сьвятле энэргетычнай бясьпекі ЭЗ», перадае Інтэрфакс.

Зацьвярджэньне праекту будоўлі газаправоду было прыпынена пасьля анэксіі Крыму Расеяй.

Баўгарыя, якая моцна залежыць ад расейскага газу, разглядае «Паўднёвы паток» як прыярытэтны праект нацыянальнага маштабу. Зь яго дапамогай краіна спадзяецца цалкам задаволіць свае патрэбы ў газе. Стварэньне газаправоду дазволіць Расеі пастаўляць газ у Заходнюю Эўропу, абмінаючы Ўкраіну, паведамляе «Нямецкая хваля».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG