Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыю кінуць у сьвінарнікі. Эфір з Аленай Радкевіч ад 18:00


Сельскую гаспадарку перавядуць на ваеннае становішча. Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Смалявіцкі раён.

Ураду даручана да 1 студзеня вярнуць у крамы сьвініну, дзе яна стала дэфіцытам. «Кіньце туды вайскоўцаў, міліцыю, паліцыю, самі ідзіце працуйце. Але 9 комплексаў павінны быць імгненна дэзынфікаваныя і неадкладна заселеныя жывёлай», – запатрабаваў Лукашэнка.

Ці вернецца сьвініна ў крамы, а калі так – дык па якой цане? Ці зможа міліцыя прымусіць калгасы працаваць эфэктыўна?

У праграме таксама рэпартаж з Данецку, расповеды пра беларускіх палітвязьняў, знаёмства з арганізатарам украінскага паспалітага рушаньня, а таксама прэзэнтацыя новага кавэру песьні «Радыё Свабода» ад гурта «Рэха».

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG