ПАДЗЕІ ДНЯ
У кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» ў Менску адбудзецца цырымонія ўручэньня літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. У шорт-лісьце прэміі шасьцёра пісьменьнікаў: Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі»; Алена Брава, «Дараваньне. Прощение. Vergebung»; Сяргей Вераціла, «Разьбітае сэрца Вітаўта»; Артур Клінаў, «Шклатара»; Вінцэсь Мудроў, «Багун»; Людміла Рублеўская, «Ночы на Плябанскіх млынах»; Пачатак а 19.00.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
455 – вандалы захапілі Рым. Рабаваньне гораду працягвалася 2 тыдні, былі зьняволеныя з мэтай атрыманьня выкупу тысячы палонных. З гэтымі падзеямі зьвязваюць узьнікненьне ў канцы XVIII стагодзьдзя тэрміну «вандалізм», які азначае бессэнсоўнае зьнішчэньне культурных каштоўнасьцяў.
1924 – прэзыдэнт ЗША Калвін Кулідж падпісаў закон аб грамадзянстве індзейцаў, які надаваў усім індзейцам, народжаным на тэрыторыі краіны, амэрыканскае грамадзянства.
1946 – у Італіі прайшоў рэфэрэндум, па выніках якога краіна была абвешчана рэспублікай і жанчынам дадзена права голасу.
У гэты дзень нарадзіліся:
1740 – Маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік, філёзаф. Ад яго імя сэксуальнае задавальненьне, якое атрымліваецца шляхам прычыненьня іншаму чалавеку болю і/або зьнявагаў, атрымала назву «садызм».
1840 – Томас Гардзі, ангельскі раманіст і паэт.
1896 – Пётра Татарыновіч, каталіцкі сьвятар, папскі прэлат, доктар тэалёгіі, рэлігійны і культурна-асьветны дзяяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху.
1905 – Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч эміграцыі.
У гэты дзень памёр:
1882 – Джузэпэ Гарыбальдзі, нацыянальны герой Італіі, генэрал.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Адзіны спосаб прымусіць жанчын кахаць сябе – гэта мучыць іх: больш надзейнага спосабу я ня ведаю.
Маркіз дэ Сад