Паводле намесьніка міністра фінансаў Беларусі Дзьмітрыя Кійко, у 2015 годзе ў бюджэт Беларусі будзе залічана 1,5 млрд даляраў вывазнога мыта ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты. А Да 2015 году Беларусь будзе пералічаць у бюджэт Расеі поўную суму вывазнога мыта — а гэта ад 3,5 млрд да 4 млрд даляраў.
Паводле Дзьмітрыя Кійко, дамоўленасьць разьлічаная на доўгатэрміновы пэрыяд: практычна да выхаду на адзіны рынак нафты і нафтапрадуктаў.
Ён адзначыў, што ёсьць «досыць гнуткі мэханізм перагляду гэтых гранічных сумаў». Беларускі бок такі мэханізм разумее як магчымасьць «паэтапнай поўнай адмовы ад пералічэньня вывазнога мыта ў расейскі бюджэт».
Беларускаму боку не ўдалося дамагчыся поўнай адмовы ад пералічэньня вывазнога мыта ў бюджэт Расеі ўжо ад 2015 году.
«Суму ў 1,5 млрд даляраў мы разглядаем як першы этап выхаду на ўзаемаадносіны бяз гэтых абмежаваньняў», — цытуе БЕЛТА намесьніка міністра.
У 2015 годзе агульны аб’ём паставак расейскай нафты складзе 23 млн тон, у тым ліку 22 млн тон — трубаправодным транспартам. У наступныя гады аб’ёмы паставак павялічацца да 24 млн тон.