Украіну на на песенным конкурсе «Эўравізія» прадставіць гурт Kalush Orchestra.
З 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя я са зьдзіўленьнем назіраю, як у грамадзкім полі Расеі зьяўляюцца імёны дагэтуль нікому невядомых гісторыкаў, якія вельмі актыўна паўтараюць і прапагандуюць расейскія гістарычныя міты ХІХ стагодзьдзя.
У Лёндане ў самым прэстыжным брытанскім тэатры Barbican 10-12 сакавіка адбылася сусьветная прэм’ера спэктаклю Беларускага свабоднага тэатру «Сабакі Эўропы» паводле аднайменнага раману Альгерда Бахарэвіча.
Камітэт навук аб літаратуры Польскай акадэміі навук прыняў пастанову аб вылучэньні ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана на Нобэлеўскую літаратурную прэмію.
Цяпер сакавік, а апошні выпуск «Нашай гісторыі», які дагэтуль выйшаў — № 12 за 2021 год. Такая ж сытуацыя зь дзіцячымі часопісамі «Дуду» і «Асьцярожна: дзеці!».
У лёнданскім Barbican Centre адбываецца сусьветная прэм’ера спэктакля паводле раману Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Гэта псыхалягічная драма, дзеяньне якой адбываецца ў найбліжэйшай будучыні і адлюстроўвае антыўтапічную звышдзяржаву, у якой правы асобы саступілі месца кантролю.
У вайну цярпяць ня толькі людзі, але і творы мастацтва, і помнікі гісторыі. У некаторых гарадах Украіны вулічныя скульптуры абгортваюць і закладаюць мяшкамі зь пяском. Свабода прапануе паглядзець, як гэта выглядае.
«Я шчыра спадзяюся, што варʼяту не дазволяць націснуць чырвоную кнопку ці што адзін зь ягоных халуёў адмовіцца выконваць апошні загад. Але выглядае, што гэта адзінае добрае, што можа нас чакаць наперадзе».
Амэрыканскі пісьменьнік Стывэн Кінг паведаміў у твітэры пра адмову перавыдавацца ў Расеі пасьля ўводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны.
Выкарыстоўвайце «усе магчымыя сродкі сувязі» для непасрэднага кантакту з грамадзянамі Расеі, заклікаюць у звароце 17 вядомых пісьменьнікаў, — піша The Guardian.
Апошняй кропляй стала адхіленьне Расеі ад удзелу ў «Эўравізіі» ў 2022 годзе, падкрэсьлілі ў сваёй заяве расейскія трансьлятары.
На думку арганізатараў, удзел Расеі «дыскрэдытуе конкурс».
Беларуская пісьменьніца і нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч у інтэрвію DW выказалася пра абвешчаную Пуціным вайну супраць Украіны.
Радыё Свабода публікуе фрагмэнты другога тому кнігі Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». У кнізе расказваецца, як Менск у ХХ стагодзьдзі страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў, які называўся Старым горадам. Чытайце кожную сераду і суботу.
«Мы прымеркавалі афіцыйны старт праекту да Дня роднай мовы. Размаўляйма на беларускай мове, каб квітнела наша Беларусь!», — кажа распрацоўнік Аляксандар Шастаковіч.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Палітзьняволены Павал Севярынец расказаў сваю гісторыю, як ён перайшоў на беларускую мову.
Падзеі 21 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Беларусы для беларусаў: мабільная праграма для рэлаксацыі і сну KindMind цяпер даступная на беларускай мове, для беларусаў абсалютна бясплатна.
Унікальныя творы мастацтва з бронзы, слановай косьці і дрэва вернуцца ў Афрыку ўжо ў 2022 годзе.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Трэцяя публікацыя — пра Гомельскую вобласьць.
Праца над помнікам клясыку беларускай літаратуры Якубу Коласу ўжо скончаная. Яго адкрыцьцё прымяркуюць да 140-годзьдзя народнага песьняра, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменьнікаў».
70 гадоў таму памёр Кнут Гамсун. Сусьветна прызнаны нарвэскі пісьменьнік і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі, ён памёр у няславе, з таўром здрадніка радзімы. Да дня памяці Кнута Гамсуна – наш кароткі квіз пра пісьменьніка.
Расейска-эстонскую стужку «Minsk» заявілі ў дзесяці намінацыях Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі Расеі «Ніка» за 2021 год.
Славуты мастак напісаў карціну ў 1911 годзе, а яе лёс высьветліўся толькі ў 2020-м: уласную працу выкупляў сам Шагал.
Прэмію Міхася Стральцова традыцыйна ўручаюць у дзень народзінаў патрона.
Пра тое, што музыкаў не прапускаюць ва Ўкрану, паведаміў «Белсат» са спасылкай на чаты беларускай дыяспары ва Ўкраіне. Пазьней стала вядома, што гурту адмовілі ва ўезьдзе.
Ян Максімюк размаўляе з Натальляй Русецкай, паэткай, перакладчыцай і літаратуразнаўцай, якая жыве ў Любліне ў Польшчы і працуе выкладчыцай у тамтэйшым Унівэрсытэце імя Марыі Складоўскай-Кюры.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Другая публікацыя — пра Віцебскую вобласьць.
Ян Максімюк размаўляе зь Вячаславам Лявіцкім, украінскім паэтам, перакладчыкам, крытыкам і літаратуразнаўцам, які, сярод іншага, вывучае ўкраінскія аспэкты біяграфіі і творчасьці Ўладзімера Караткевіча.
Вядомы расейскі літаратар Дзьмітрый Быкаў выказаўся ў падтрымку зьняволеных беларусаў: філёзафа Ўладзімера Мацкевіча і літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты.
Прычына сьмерці музыкі невядомая.
Дабрачынны онлайн-аўкцыён пройдзе а 21-й гадзіне 9 лютага.
Бэрлінскі кінафэстываль пройдзе 10-20 лютага. На ім упершыню прадставяць мастацкія, дакумэнтальныя і анімацыйныя фільмы незалежных беларускіх аўтараў.
Сьцяг зь імёнамі беларускіх палітвязьняў прадаюць на eBay. Грошы ад продажу пойдуць на дапамогу сем’ям палітзьняволеных.
Пісьменьніца Вольга Гапеева трапіла ў шорт-ліст прэстыжнай нямецкай літаратурнай прэміі фонду Crespo «Wortmelden» 2022 году.
Пра беларускія пратэсты ўжо напісаныя кнігі прозы і вершаў, п’есы, пастаўленыя спэктаклі, зьнятыя фільмы. Распачатая нядаўна праца над сэрыялам «Акрэсьціна» выклікала гарачыя дыскусіі і неадназначную рэакцыю.
Гарачую дыскусію ў сацыяльных сетках выклікаў сюжэт аб здымках сэрыялу «Акрэсьціна», які ў гэтыя дні ствараецца ў Вільні. Асабліва людзей абурыла сцэна з расстрэлам. Маўляў, навошта паказваць няпраўду.
Настаўніцу гімназіі № 168 Цэнтральнага раёну Санкт-Пецярбургу Серафіму Сапрыкіну прымусілі звольніцца з працы, пасьля таго як на ўроку для дзесяціклясьнікаў яна прачытала вершы Данііла Хармса і Аляксандра Ўвядзенскага
Улады Паўночнай Карэі арыштавалі настаўніцу танцаў і некалькіх яе вучняў пасьля таго, як яна выкарыстоўвала замежныя СМІ, каб навучыць іх «капіталістычным» танцавальным рухам.
У мінулым месяцы выйшла кніга вершаў і прозы Сяргея Ваганава «Празь межы часу». Гады тры раней у тым самым выдавецтве «Кнігазбор» зьявіўся ягоны паэтычны кніжны дэбют — зборнік «Я веру ў цуд».
Беларусы і беларускі стварылі гульню пра двары, якая дапамагае аб’яднацца і палепшыць жыцьцё ў горадзе. Мы паразмаўлялі з камандай распрацоўшчыкаў і распрацоўшчыц пра тое, як прыйшла ідэя, што цікавага ў гульні і чаму яна цяпер патрэбная людзям.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра ня самыя папулярныя, але вельмі нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Першая публікацыя — пра Берасьцейскую вобласьць.
Беларускі кнігавыдавецкі працэс усё больш пачынае нагадваць шчыгрынавую скуру. Сьціскаюцца пляны. Скарачаюцца фінансавыя магчымасьці. Некаторыя аўтары губляюць творчы імпэт. А кнігі каторых натхнёных не бяруцца пускаць у шырокі сьвет нават самыя сьмелыя выдаўцы.
Унікальная калекцыя карцін Марка Шагала (1887–1985), адносіцца да позьняга пэрыяду творчасьці мастака. Грант на куплю карцін выдзеліла Міністэрства культуры. Да гэтай пары ў Нацыянальным музэі Польшчы было ўсяго дзьве карціны мастака зь Віцебску.
Грамадзкі дзеяч, сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру, сябра Беларускай Рады культуры Мікалай Халезін — пра рэальную падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, новыя пакеты санкцый, герояў і катаў у беларускім грамадзтве і спосабы захаваць сябе, сваю справу і надзею ў цяперашніх умовах.
Загрузіць яшчэ