Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ВГТРК, «Первый канал», «Останкино» прыпынілі ўдзел у Эўрапейскім трансьляцыйным зьвязе


Будынак ВГТРК у Маскве
Будынак ВГТРК у Маскве

Апошняй кропляй стала адхіленьне Расеі ад удзелу ў «Эўравізіі» ў 2022 годзе, падкрэсьлілі ў сваёй заяве расейскія трансьлятары.

«Гэтае рашэньне высьпявала апошнімі гадамі, адпаведна росту палітызаванасьці ў дзейнасьці гэтай арганізацыі», — цытуе «РИА Новости» паведамленьне, якое выпусьцілі ВГТРК, «Первого канал» і «Радио дом „Останкино“».

25 лютага Расею адхілілі ад удзелу ў «Эўравізіі» — міжнародным музычным конкурсе. На думку арганізатараў, удзел Расеі «дыскрэдытуе конкурс». Расейскі бок, заявіўшы пра «палітызаванасьць» Эўрапейскага трансьляцыйнага зьвязу, ніяк не пракамэнтаваў вайну, распачатую Ўладзімірам Пуціным супраць Украіны, і бамбаваньні жылых дамоў ва ўкраінскіх гарадах.

Раней пра «палітычныя» падставы санкцыяў супраць Расеі казалі, напрыклад, у кіраўніцтве Кантынэнтальнай хакейнай лігі, адкуль на знак пратэсту выйшаў фінскі Jokerit.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG