Дата дня
21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе.
У гэты дзень ва ўнівэрсытэтах і клюбах праходзяць адмысловыя імпрэзы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ зьяўляюцца публікацыі, абвяшчаюцца конкурсы і г.д. пра беларускую мову.
Дзень у гісторыі
1574 — адбылася каранацыя караля Рэчы Паспалітай Генрыка Валуа
1634 — падпісана акт аб ганаровай капітуляцыі Смаленску перад войскамі польнага гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла
1848 — Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс апублікавалі «Маніфэст камуністычнай партыі»
1854 — адбылася пастаноўка ў Менску трупай Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча першай беларускай опэры «Сялянка» («Ідылія»)
1916 — падчас Першай усясьветнай вайны пачалася бітва пры Вэрдэне.
1958 — на гербе БССР надпіс «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» замянілі на «Пралетары ўсіх краін, яднайцеся!»
1918 — беларуска-польская адміністрацыя Менску перадала места войскам кайзэраўскай Нямеччыны
1918 — была абвешчана Першая Ўстаўная грамата да народаў Беларусі. У гэтым дакумэнце выканкам камітэту рады Першага Ўсебеларускага зьезду абвясьціў пра ўтварэньне Народнага сакратарыяту, які выконваў ролю часовай улады ў Беларусі. Пазьней Народны сакратарыят стаў выконваць ролю ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
1919 — у Вільні скончыўся І Зьезд Саветаў Літвы, на якім абвесьцілі пра стварэньне адзінай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі
1981 — у мюнхэнскім будынку радыёстанцыі Радыё Свабода адбыўся выбух, зладжаны на замову румынскіх органаў дзяржбясьпекі.
1986 — заснаваны біялягічны заказьнік «Ружанская пушча».
У гэты дзень нарадзіліся
1962 — Чак Паланік, амэрыканскі пісьменьнік.
1966 — Юры Бохан, беларускі гісторык і археоляг.
У памяці
1881 — Язэп Ходзька, геадэзіст, географ
1939 — памёр Вячаслаў Адамовіч, дзяяч нацыянальнага руху, адзін з заснавальнікаў сялянскай партыі «Зялёны дуб».
1952 — у ГУЛАГу загінуў Андрэй Цікота, сьвятар, сябра Рады БНР, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, перасьлелуемы польскімі ўладамі ў 1920-1930, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.
1967 — памёр Юры Тарыч, беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст, заснавальнік беларускай мастацкай кінэматаграфіі.
1974 — памёр Лявон Савёнак, пісьменьнік, журналіст, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.