Як паведамляе Радыё Рацыя, узганароду прысуджаюць з 2018 году за дыскусійныя тэксты, што маюць палітычнае значэньне. Сёлета акцэнт дыскусій скіраваны на тое, ці мусіць літаратура больш актыўна ўдзельнічаць у палітычных падзеях і ці можа творца працаваць на запыт — апэратыўна рэагаваць на актуальную павестку.
Пяцёра шортлістараў, адабраных з 120 прэтэндэнтаў, 10 лютага распавядуць пра сябе і сваю творчасьць падчас адмысловай вечарыны ў Літаратурным доме Франкфурту-на Майне.
Паведамляецца, што Вольга Гапеева рапавядзе ў тым ліку пра сваё эсэ «Абарона паэзіі ў часы пастаяннага выгнаньня», дзе яна разважае пра сувязь улады, гвалту і мовы на фоне актуальных падзеяў у краіне.